Тацяна Вадалаская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таця́на Вале́р’еўна Вадала́ская (нар. 30 кастрычніка 1973 году, Менск) — беларуская мэтадалягіня і сацыялягіня. Экспэртка Агенцыі гуманітарных тэхналёгіяў (Менск), каардынатарка праграмы стварэньня сучаснага ўнівэрсытэту ў Беларусі «Лятучы ўнівэрсытэт». Кандыдатка сацыялягічных навук (PhD), старшая аналітыца Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі (Менск).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Навуковая дзейнасьць

У 1996 годзе скончыла аддзяленьне сацыялёгіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[1].

У 1996—2007 гадах працавала ў Інстытуце сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, апошняя займаемая пасада — старшы навуковы супрацоўнік[1][2].

Падчас працы ў Інстытуце сацыялёгіі НАН Беларусі асноўны фокус дасьледчых інтарэсаў быў накіраваны на пытаньні станаўленьня й трансфармацыі нацыянальнай і грамадзянскай ідэнтычнасьці. Працуючы ў межах гэтай тэматыкі:

  • у 2004 годзе — пасьпяхова абараніла ў Інстытуце сацыялёгіі НАН Беларусі дысэртацыю на суісканьне навуковай ступені кандыдата сацыялягічных навук на тэму «Сацыяльныя ўяўленьні аб грамадзянскай прыналежнасьці насельніцтва Беларусі ва ўмовах станаўленьня дзяржаўнасьці» (навуковы кіраўнік — Л. І. Навуменка)[3];
  • у 2006 годзе — у суаўтарстве з Л. І. Навуменкай апублікавала манаграфію «Этническая и гражданская принадлежность в восприятии населения современной Беларуси» (Менск, ISSN 985-08-0784-9).

Была стыпэндыятам адмысловага фонду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2007).

Зьяўляецца аўтарам шматлікіх навуковых і аналітычных публікацыяў, рэдактарам некалькіх навуковых зборнікаў і кнігаў[1].

Удзел у мэтадалягічным руху. Культурна-палітычная дзейнасьць

У 2005 годзе далучылася да праграмнай дзейнасьці філёзафа й мэтадоляга У. У. Мацкевіча[4] — рэалізацыі ў Беларусі праграмы культурнай палітыкі, пабудаванай на падмурку сыстэма-мысьледзейнаснай мэтадалёгіі(ru) (СМД-мэтадалёгіі, СМД-падыходу)[5]. Лічыць У. У. Мацкевіча сваім настаўнікам у справе засваеньня й практыкаваньня СМД-падыходу й праграмы культурнай палітыкі[4]; увайшла ў другі склад Агенцыі гуманітарных тэхналёгіяў (АГТ, Менск), зьяўляецца сталым удзельнікам і арганізатарам Менскага мэтадалягічнага сэмінару, арганізацыйна-дзейнасных гульняў(ru) ды іншых мерапрыемстваў і кірункаў дзейнасьці АГТ[1].

З 2010 году зьяўляецца старшым аналітыкам Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі (Менск) — незалежнага аналітычнага цэнтру (па-ангельску: think tank), які ўваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь»[1]. У гэтай якасьці ёсьць аўтарам і суаўтарам шэрагу канцэптуальных распрацовак і прапановаў, дасьледаваньняў і аналітычных дакумэнтаў, накіраваных на разьвіцьцё й узмацненьне беларускай грамадзянскай супольнасьці, сярод якіх:

  • Канцэптуальныя й стратэгічныя прапановы па разьвіцьці Форуму грамадзянскай супольнасьці(en) Ўсходняга партнэрства (ФГС УП) (2010)[6][7][8] і Беларускай нацыянальнай плятформы ФГС УП (2012)[9];
  • «Стратэгія-2012» — прапанова стратэгіі дзеяньняў для дэмакратычных сілаў Беларусі з мэтай дасягненьня імі рэальнага ўдзелу ў кіраваньні дзяржаваю (2011)[10];
  • Аналіз і апісаньне праяваў і наступстваў выкарыстаньня ў сучаснай Беларусі такой рэпрэсыўнай формы, як «забарона на прафэсію»(en) (2012)[11];
  • Сацыялягічныя дасьледаваньні патэнцыялу салідэрнасьці ў беларускай арганізаванай грамадзянскай супольнасьці (2014)[12] і патэнцыялу салідэрнасьці ў беларускім грамадзтве (2015)[13];
  • Распрацоўка мэтадалёгіі й выкананьне маніторынгу рэалізацыі Рэспублікай Беларусь Канвэнцыі ЮНЭСКА аб ахове й заахвочваньні разнастайнасьці формаў культурнага самавыражэньня(en) (2015)[14].

Бярэ дзейсны ўдзел у разьвіцьці акадэмічнай супольнасьці Беларусі:

  • Да канца 2009 году была штатным выкладчыкам дэпартамэнту палітычных навук (праграмы «Паліталёгія. Эўрапейскія дасьледаваньні») Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Вільня); брала ўдзел у страйку выкладчыкаў дэпартамэнту, якія пратэставалі супраць парушэньня кіраўніцтвам унівэрсытэту акадэмічных свободаў[15][16][17];
  • Ад самага пачатку зьяўляецца сябрам Аргкамітэту Міжнароднага Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі(be)[18], таксама ўваходзіць у склад Экспэртнай рады Прэміі Кангрэсу(be) ў галіне сацыяльна-палітычных навук[19].
  • З 2011 году каардынуе рэалізацыю праграмы стварэньня сучаснага ўнівэрсытэту ў Беларусі «Лятучы ўнівэрсытэт»[20];
  • Уваходзіць у склад Акадэмічнай рады Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі[21].

Таксама зьяўляецца адным з аўтараў ідэі й сябрам Аргкамітэту супольнага культурніцкага праекту «Цытуй сваё!»[22].

Дзейнасьць па стварэньні сучаснага ўнівэрсытэту ў Беларусі

Ад пачатку разгортваньня дзейнасьці па стварэньні сучаснага ўнівэрсытэту ў Беларусі як аднаго з напрамкаў рэалізацыі праграмы культурнай палітыкі актыўна працуе ў гэтым кірунку:

  • З восені 2009 году брала ўдзел у штотыднёвым сэмінары па абмеркаваньні сучасных кірункаў разьвіцьця ідэі Ўнівэрсытэту, а таксама магчымасьцяў і формаў стварэньня яго ў Беларусі;
  • Зьяўляецца рэдактарам зборніку артыкулаў «Университет: дискуссия об основаниях»[23], які пабачыў сьвет па выніках сэмінару;
  • Прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзеньні арганізацыйна-дзейнасных гульняў(ru) «Распрацоўка праграмы і стратэгіі стварэньня Ўнівэрсытэту ў сучаснай Беларусі» (2010) і «Лятучы ўнівэрсытэт у Беларусі: кіраваньне разьвіцьцём» (2012);
  • З 2011 году каардынуе разгортваньне ўнівэрсытэцкай праграмы, якая ўрэшце атрымала назву «Лятучы ўнівэрсытэт» і першы акадэмічны год якой быў абвешчаны ўвосень 2011 году.

Як каардынатар Лятучага ўнівэрсытэту кіруе пастаянна дзеючым унівэрсытэцкім сэмінарам, у межах якога абмяркоўваюцца пытаньні разьвіцьця ўнівэрсытэцкай праграмы, ажыцьцяўляе каардынацыю іншых формаў самаарганізацыі й самапраграмаваньня супольнасьці Лятучага ўнівэрсытэту, а менавіта: праектных сэсіяў, штогадовых унівэрсытэцкіх канфэрэнцыяў, летніх школаў ды інш.[20]

Акрамя гэтага ў розныя гады ў Лятучым унівэрсытэце ёю чыталіся курсы: «Культурная палітыка як сацыяльная тэорыя й праграма разьвіцьця Беларусі» (2012); «Асабістая адукацыйная й кар’ерная траекторыя» (2013); «Актуальная мэтадалёгія: кантэкст і арганон»(недаступная спасылка) (2014), а таксама супольны курс: «Ідэя Ўнівэрсытэту. Уводзіны ва ўнівэрсытэцкую прастору й лад жыцьця» (2014). Кіравала дзейнасьцю Менскага мэтадалягічнага сэмінару ў 2012—2013 унівэрсытэцкім годзе; актыўна ўдзельнічала ў працы «Школы гульнятэхнікаў»(недаступная спасылка) (2011—2012) і «Летняй мэтадалягічнай школы» (2015); ажыцьцяўляла навуковае кіраўніцтва рабочай групай па распрацоўцы маніторынгу стану культуры ў Беларусі ў адпаведнасьці з Канвэнцыяй ЮНЭСКА аб ахове й заахвочваньні разнастайнасьці формаў культурнага самавыражэньня (2013—2014) і шмат інш.[20][24]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads