Інстытут сацыялёгіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Інстыту́т сацыялё́гіі (рас. Институт социологии, анг. Institute of Sociology) — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў студзені 1990 году.

Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...

На 2020 год уваходзіў у склад Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў НАНБ[4]. Інстытут сацыялёгіі аказваў наступныя паслугі: збытавое дасьледаваньне пакупнікоў, таварнага знака і рынка; апытаньне грамадзкай думкі, дасьледаваньне перавагаў выбарцаў і грамадзка-гаспадарчы агляд двойчы на год; рэцэнзія дасьледаваньня, пасьлядыплёмнае навучаньне грамадазнаўцаў і падтрымка грамадазнаўчага дасьледаваньня[5]. З 2010 году выдае штогадовы «Сацыялягічны альманах» на ангельскай, беларускай і расейскай мовах[6]. У асьпірантуру і дактарантуру прымалі на 4 спэцыяльнасьці: 1) гаспадарчае грамадазнаўства і народанасельніцтва; 2) грамадзкая будова, грамадзкія ўстоі і працэсы; 3) палітычнае грамадазнаўства; 4) грамадазнаўства культуры[7]. Сумесныя дасьледаваньні ажыцьцяўлялі з навуковымі ўстановамі Летувы (Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага), Нямеччыны, Расеі (Інстытут сацыялёгіі РАН), Украіны (Кіеўскі політэхнічны інстытут)[8].

Remove ads

Будова

На 2020 год Інстытут сацыялёгіі ўлучаў Асяродак агляду перасяленьня навуковых і навукова-пэдагагічных кадраў ды 8 аддзелаў: 1) апэратыўных дасьледаваньняў, 2) гаспадарчага грамадазнаўства, 3) грамадазнаўства грамадзкай галіны, 4) грамадазнаўства дзяржаўнага кіраваньня, 5) грамадазнаўства культуры, 6) грамадзкай тэорыі і мэтадалёгіі, 7) матэматычнага і мэтадычнага забесьпячэньня грамадазнаўчых дасьледаваньняў, 8) рэгіянальнага грамадазнаўства[9].

Remove ads

Мінуўшчына

16 студзеня 1990 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 12 аб стварэньні Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук БССР на аснове Рэспубліканскага цэнтру сацыялягічных дасьледаваньняў (РЦСД) Інстытуту філязофіі і права, які налічваў 5 аддзелаў, і 2 аддзелаў Інстытуту эканомікі: 1) навуказнаўства, 2) дэмаграфіі і праблемаў народанасельніцтва. Сам РЦСД утварылі ў 1989 годзе ў складзе 5 аддзелаў: 1) тэорыі, мэтадалёгіі і мэтодыкі грамадазнаўчых дасьледаваньняў (загаднік Сяргей Шавель); 2) грамадазнаўства грамадзкай думкі (Галіна Сакалова); 3) грамадзкай дынамікі сельскага насельніцтва (Аляксандар Крукоўскі); 4) грамадзкіх праблемаў моладзі (Мікалай Бараноўскі)[10]. На 1998 год у Інстытуце сацыялёгіі налічвалася 7 навуковых аддзелаў: 1) сацыяльнай палітыкі, 2) сацыялёгіі працы і эканамічнай сацыялёгіі, 3) сацыялёгіі асобы і сацыяльнай стратыфікацыі, 4) сацыялёгіі культуры, 5) сацыялёгіі навукі, 6) сацыяльнай дэмаграфіі і занятасьці насельніцтва, 7) сацыяльнай псыхалёгіі асобы і калектыву. Кірункамі дасьледаваньняў былі: зрухі ў будове грамадзтва, зацікаўленасьцях і патрэбах па слаях насельніцтва, у іх становішчы і дзейнасьці; будова рынку і рухомасьць працоўнай сілы; паводзіны і асаблівасьці ўзаемінаў асобы ва надзвычайных умовах сутыкненьня і Чарнобыльскага бедзтва; назіраньне і прадказаньне грамадзкага разьвіцьця. Свае працы выдалі: Андрэй Ракаў «Дэмаграфічныя асновы народнагаспадарчага плянаваньня» (1990), Вячаслаў Оргіш «Вытокі хрысьціянства: культурна-гістарычны генэзіс» (1991), Ванда Русецкая «Сацыядынаміка навуковага калектыву» (1992), Анатоль Рубанаў «Сацыяльны суб'ект: матывы і дзейнасьць» (1994), Галіна Сакалова «Эканамічная сацыялёгія» і акадэмік Яўген Бабосаў «Катастрофы: сацыялягічны аналіз» (1995), Валер Кліменка «Адукацыя ў трансфармуемым грамадзтве» (1996) і Бабосаў «Асновы канфлікталёгіі» (1997)[11]. У 2007 годзе ў Інстытуце сацыялёгіі стварылі магістратуру[12].

Кіраўнікі

  • Яўген Бабосаў (1990—1998)
  • Васіль Бушчык (1998—2000)
  • Георгі Явелькін (2000 — красавік 2008)
  • Уладзімер Абушэнка (выканаўца абавязкаў; красавік—сьнежань 2008)
  • Ігар Катляроў (сьнежань 2008 — 2018)
  • Генадзь Каршуноў (з 22 жніўня 2018 году)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads