Тацяна Талстая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тацяна Талстая
Remove ads

Талста́я, Таця́на Мікі́таўна (Талста́я, Тацця́на Мікі́таўна) (нарадзілася 1951) — расейская пісьменьніца.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася і вырасла ў Ленінградзе ў шматдзетнай сям'і прафэсара фізыкі Мікіты Аляксеевіча Талстога, сына вядомага расейскага пісьменьніка Аляксея Мікалаевіча Талстога.

Скончыла аддзяленьне клясычнай філялёгіі Ленінградзкага ўнівэрсытэта.

Пераехала ў Маскву, працавала карэктарам. Першае апавяданьне «На залатым ганку сядзелі...» быў апублікаваны ў часопісе «Аўрора» ў 1983 годзе. З таго часу выйшла 19 апавяданьняў, навэла «Сюжэт». Трынаццаць зь іх склалі зборнік апавяданьняў «На залатым ганку сядзелі...» («Факір», «Кола», «Згубе», «Мілая Шура», «Рака Акервіль» і іншыя). У 1988 годзе — «Самнамбула ў тумане».

Талстую адносяць да «новай хвалі» ў літаратуры, называюць адным зь яскравых імёнаў «артыстычнай прозы», што сыходзіць сваімі карэньнем да прозы Булгакава, Алёшы, што прынесла з сабой пародыю, сьвята, эксцэнтрычнасьць аўтарскага «я».

Жыла й працавала ў Прынстане (ЗША), выкладала расейскую літаратуру ва ўнівэрсытэтах.

Зараз жыве ў Маскве, вядзе тэлеперадачу «Школа зласлоўя».

Сын Арцемій Лебедзеў – дызайнэр.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads