Белы таўсталобік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белы таўсталобік[1],звычайны таўсталобік[2] або таўсталобік[2] (па-лацінску: Hypophthalmichthys molitrix) — буйная зграйная пэлягічная рыба.
Насяляе басэйн Амуру. Від шырока акліматызаваны ў эўрапейскай частцы Расеі і Сярэдняй Азіі. Дасягае даўжыні каля 100 см і масы 40 кг. Луска дробная. Сілкуецца зялёнай воднай масай. Зімуе ў глыбокіх ямах і ў глыбокім сьне.
Белы таўсталобік — зграйная прэснавадная рыба сярэдніх памераў. Цела высокае, пакрытае дробная серабрыстай луской сьветлага колеру. Сілкуецца мікраскапічным багавіньнем — фітаплянктонам, таму гэтая рыба зьяўляецца выдатным мэліяратарам вадаёмаў. Пры дапамозе свайго цадзільнага ротавага апарату белы таўсталобік прафільтроўвае зацьвілую, зялёную і каламутную ад дэтрыту ваду. Таму калі вы хочаце, каб у вашай сажалцы пастаянна была празрыстая вада, то вельмі мэтазгодна, акрамя фільтрацыйных сыстэмаў, запусьціць у вадаём белага таўсталобіка.
Што тычыцца памераў, то від зьяўляюцца рыбай сярэдняга памеру, так што трымаць яго можна і ў ня вельмі буйных сажалках.
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
Улетку 1996 г. у межах Днепрапятроўскай вобласьці на Кахоўскім вадасховішчы поруч з Высшатарасаўкая прамыславікамі быў злоўлены таўсталобік пярэсты вагой 51 кг[3]. У ліпені 2011 году ў вадасховішчы Рэфцінской ДРЭС злоўлены таўсталобік вагой каля 40 кг[4].
Глядзіце таксама
- Пярэсты таўсталобік (Aristichthys nobilis)[5] — іншая далёкаўсходняя рыба, акліматызаваная ў Эўропе.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads