Таўча граўча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Таўча граўча
Remove ads

Таўча граўча — страва македонскай кухні, смажаныя бабы на патэльні[1]. У сэрбскай кухні ёсьць падобная страва прэбранац[2][3].

Хуткія факты Паходжаньне, Асноўны складнік ...

Назва стравы складаецца з двух словаў: «таўча» — асаблівы гліняны посуд, і «граўча» фасоля. Іншыя назвы стравы — граўча на таўчы[4], фасоля па-македонску.

Для прыгатаваньня патрабуецца буйная белая фасоля тэтавац, якая культывуецца ў раёне гораду Тэтава.

Акрамя белай фасолі ў склад стравы ўваходзяць цыбуля, алей, чырвоны баўгарскі перац і розныя заправы: соль, перац, пятрушка і г. д.

Фасоля перад гатаваньнем замочваецца да набраканьня і разьмякчэньня, потым варыцца да гатоўнасьці, перад сканчэньнем варкі ў яе дадаюцца пасіраваная на алеі цыбуля і заправы. Па гатоўнасьці фасолі страва перакладаецца ў вогнетрывалы посуд — таўча — і запякаецца. Да стравы можа дадавацца мяса[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads