Тодар Баткаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
То́дар Ба́ткаў (па-баўгарску: Тодор Батков; нар. 17 кастрычніка 1958 году) — баўгарскі бізнэсмэн і адвакат, вядомы перш за ўсё як уладальнік футбольнага клюбу «Леўскі» з Сафіі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 кастрычніка 1958 году. Доктар права.
З чэрвеня 1991 году супрацоўнік і мэнэджар у адвакацкай канторы «Батков, Стоев, Ботев и Ко.», чалец Міжнароднай Адвакацкай лігі з штаб-кватэрай у Парыжы. Чалец Надзорнай рады кампаніі MobilTel. Старшыня Рады дырэктараў «Стандарт Нюз ООД» — выдаўцы газэты «Стандарт».
Хобі: футбол і валейбол. Зьяўляецца прэзыдэнтам баўгарскага футбольнага клюбу «Леўскі» (Сафія).
Баткаў і Беларусь
Стаў скандальна вядомым у Беларусі напярэдадні супрацьстаяньня «Леўскі» з барысаўскім БАТЭ пасьля шэрагу абразьлівых заяваў у гонар краіны і гораду, якія Тодар даў у інтэрвію свайму інфармацыйнаму агенцтву, ў прыватнасьці сказаўшы[1]:
«З чаго б гэта нам капітуляваць перад заводзкай камандай з штучна створанай дзяржавы!»
Гэтыя словы выклікалі абурэньне пэўнай часткі беларускага грамадзтва[2], вынікам якога стаў гнеўны зварот да амбасадара Баўгарыі лідэра беларускай партыі Беларускага Народнага Фронту Лявона Баршчэўскага[3][4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads