Тодар Пархоменка

беларускі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia

Тодар Пархоменка
Remove ads

То́дар Рыго́равіч Пархо́менка (нар. 1869, ?, Магілёўская губэрня[1] — 1940, Магілёў) (па-расейску: Фёдор Григорьевич Пархоменко) — беларускі мастак, калескі дарадца, выкладчык маляваньня ў Магілёўскім Настаўніцкім інстытуце й вобразнага мастацтва ў Магілёўскім Белпэдтэхнікуме.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Thumb
«Рака Шчацінка ў Магілёўскай губэрні» (1902)
Thumb
«Зіма» (1900-е)


Remove ads

Жыцьцяпіс

Вучыўся ў Віленскай школе маляваньня Івана Трутнева.[2] Пасьля заканчэньня навучаньня працаваў наглядчыкам у нядзельным клясе тэхнічнага чарчэньня й маляваньня пры Віленскай школе маляваньня з 1895.[3] У 1896 годзе працаваў наглядчыкам кляса ў Віленскай школе маляваньня.[4] З 25 сакавіка [ст. ст. 13 сакавіка] 1897 да 1902 году настаўнік іканапісу ў Літоўскай духоўнай сэмінарыі й пражываў на Антокалі ў доме Канапацкаго.[5] Адначасова працаваў настаўнікам маляваньня ў двухкляснай вучэльні Марыі Вінаградавай у 1900-92 гг. і пражываў на Вілейскай вуліцы ў доме Вішнеўскага, дом 8. кватэра 1.[6]

Ён атрымаў месца настаўніка чыстапісаньня, чарчэньня й маляваньня ў Аршанскай трох кляснай вучэльні ў 1902.[7] У 1903 годзе прадставіў свае працы ў Пецярбурскую Акадэмію майстэрстваў і атрымаў права выкладаньня маляваньня ў сярэдніх навучальных установах.[8] З 1903 году па 1907 год у Аршанскай жаночай гімназіі выкладаў графічнае мастацтва, потым настаўнік чыстапісаньня й маляваньня ў Магілёўскіх вучэльнях.[9][10][11]

У Магілёве дзейнічала з канца 19 стагодзьдзя Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Тодар Пархоменка кіраваў прыватнай мастацкай школай.[12][13][14]

З 1915 году выкладчык маляваньня, чарчэньня ў Магілёве ў Настаўніцкім інстытуце (Быхаўская вуліца, дом 22), у мужчынскай духоўнай вучэльні (Быхаўская вуліца, дом 11) й графічнае мастацтва ў прыватнай жаночай гімназіі Касовіч О. Н. Жыў на вуліцы Ўсьпенскай, дом 18.[15][16] Выкладчык вобразнага мастацтва ў Магілёўскім Белпэдтэхнікуме ў 1925 годзе. Жыў на вуліцы Пляханава, дом 6.

Remove ads

Творчасьць

Пархоменка стварыў шмат краявідаў Вільні, ваколіц Воршы й Магілёву. З асаблівай пяшчотай ашчадна адлюстроўваў у сваіх графічных пэйзажах ваколіцы гарадкоў і мястэчак, беларускія лясы, рэчкі, балоты. Сярод вядомых прац «Зіма» (1900-я), «Лес на Аршаншчыне», «Ваколіцы Магілёва», «Рака Шчацінка ў Магілёўскай губэрні» (Пяро, 1902), «Быхаўскі рынак у Магілёве», партрэт пісьменьніка Міхася Чарота (Пяро, 1925). Прымаў удзел у выставах у Вільні, Магілёве й Менску. Пакінуў вялікую творчую спадчыну. Калотновер у рэцэнзіі на пэрсанальную выставу 1939 году піша, што твораў налічваецца каля дзьвух тысячаў, розных тэхнік і жанраў, найбольш зь іх — краявіды[17]. Большасьць прац зьнікла ў вайну 1941—44 гг.

Remove ads

Сямья

Выставы

  • 1924 — Магілёў. Выстава магілёўскіх мастакоў, у якой удзельнічалі Тодар Пархоменка, Дзьмітры Чамаданаў[a] і іншыя.
  • 1925 — Менск. «Першая Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Пархоменка Тодар Рыгоравіч. Магілёў, нар. ў Вільні ў 1869 г. Выкладчык вобразнага мастацтва ў Магілёўскім Белпэдтэхнікуме. № 462. Аколіцы Магілёву. — Акварэль. № 463. Магілёў у паводкі. — Акварэль. № 464. Партрэт пісьменьніка Міхася Чарота (Кудзелькі). — Пяро. № 465. Лес у Варшаншчыне.[21]
  • 1927 — Менск. «Другая Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Тодар Пархоменка. Магілёў, вул. Пляханава, 6. № 193. Быхаўскі рынак у Магілёве.[22]
  • 1928 — Менск, красавік—травень. Першая Ўсебеларуская выстаўка краязнаўчых фатаграфій і замалёвак — «Пастушок», «Бабка з Палыкавіч»[23], «Замак Паскевіча ў Гомелі», «Від Воршы»[24].
  • 1929 — Менск. «Трэцяя Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Усебеларуская Асоцыяцыя Мастакоў. Магілёўская філія. Тодар Пархоменка. Магілёў, вул. Пляханава, 6. Акварэлі. № 150. Уход немцаў з Магілёву. № 151. Партызаны. №. 152. Выперадкі.[25]
  • 1939 — Магілёў. Лістапад 1939 г. Пэрсанальная выстава прац да пяцідзесяцігодзьдзя творчай дзейнасьці[17][26].
  • 1940 — Масква. Выяўленчае мастацтва Беларускай ССР. Адкрыта 6 чэрвеня 1940 году ў Маскве, у Выставачным павільёне Цэнтральнага парка культуры й адпачынку ім. А. М. Горкага, у дні дэкады беларускага мастацтва ў Маскве. Закрылася ў верасьні 1940 года[27].
Remove ads

Узнагароды

  • Пахвальны ліст ЦБ краязнаўства за лепшыя экспанаты, якія былі выстаўлены на 1-й усебеларускай выстаўцы краязнаўчых фатаграфій і зарысовак (1928)[28].

Заўвагі

  1. Дзьмітры Іванавіч Чамаданаў — стацкі дарадца, кавалер ордэна Св. Станіслава 2, 3 ступені, і Св. Ганны 3 ступені, выхаванец Строганаўскай вучэльні, настаўнік чыстапісаньня й маляваньня ў Віленскіх вучэльнях 1866-91 гг. і з 1907 году ў Магілёве.[18][19][20]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads