Рыгор Пархоменка
беларускі пісьменьнік, маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыго́р То́даравіч Пархо́менка (12 лютага 1904, Ворша — верасень 1943, ?; па-расейску: Григорий Фёдорович Пархоменко) — беларускі пісьменьнік, мастак. Друкаваўся пад псэўданімамі Г. Нядоля; Р. Нядоля; Рыгор Нядоля[1].

Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Воршы ў 1904 годзе ў сям’і выкладчыка вобразнага мастацтва й мастака Тодара Пархоменкі. Вучыўся ў Магілёўскім Белпэдтэхнікуме[2]. Кіраваў мастацкай студыяй пры вайсковай частцы ў Магілёве[3]. Чалец Магілёўскай філіі «Усебеларускага аб’яднаньня мастакоў».
Першы арганізацыйны сход Магілёўскай філіі «Маладняку» адбыўся 15 лютага 1925 году[4]. Рыгор Пархоменка 17 кастрычніка 1925 году далучыўся да Магілёўскай філіі «Маладняку»[5][a] й пазьней Магілёўскай акруговай філіі Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў (БелАПП’а)[b]. Друкаваўся ў літаратурных зборніках «Дняпроўскія ўсплёскі» і «Раньне», газэтах і часопісах: «Малады араты», «Магілёўскі селянін», «Чырвоная зьмена»[1].
У чэрвені 1941 году прызваны Магілёўскім вайсковым камісарыятам у войска радавым. Асуджаны 10 ліпеня 1942. Артыкул 58-10 ч. 2 на 7 гадоў. Зьнік бязь вестак у верасьні 1943 году[6][7].
Remove ads
Выставы
- 1925 — Менск. «Першая Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Пархоменка Рыгор Тодаравіч. Магілёў, нар. ў Воршы ў 1904 г. Студэнт Магілёўскага Белпэдтэхнікуму.
Акварэлі: № 456 «У дзень жалю», № 457 «Беларуская казка», № 458 «У ложка хворай», № 459 «На перад!», № 460 «Спатканьне», № 461 «Чырвоныя кавалерысты».[2]
- 1927 — Менск. «Другая Ўсебеларуская мастацкая выстава». Арганізавана Усебеларускім аб’яднаньнем мастакоў[8][9]
Рыгор Пархоменка. Магілёў, вул. Пляханава, 6.
№ 192 «Камсамолка».[10]
- 1929 — Менск. «Трэцяя Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Усебеларуская Асацыяцыя Мастакоў. Магілёўская філія. Рыгор Пархоменка. Магілёў, вул. Пляханава, 6.
Акварэлі: № 143 «Будзёнаўцы», № 144 «Нямецкі акупант», № 145 «Кавалерысты», № 146 «Праз бар’ер», № 147 «Артылерысты», № 148 «Пагоня», № 149 «Выпуск паравозу».[11]
- Краявіды Магілёва
- Магілёў, вуліца Шклоўская, касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў. 26,5×35 см. Папера, акварэль.
- Магілёў, рог пляцу Тэатральнага і вуліцы Шклоўскай, касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў. 26,5×35 см. Папера, акварэль.
Remove ads
Сям’я
- Бацька — мастак Тодар Пархоменка.
- Жонка — Пархоменка А. С. жыла ў Магілёве, Ленінградзкі перавулак 10.[7]
Кнігапіс
- Рыгор Нядоля. Алеся. Апавяданьне. (бел.) // Малады араты : двухтыднёвы часопіс сялянскай моладзі, дадатак да газэты «Савецкая Беларусь». — 1925. — № 8. — С. 6—8.
- Т. К-ша. На першай мастацкай выстаўцы. (Уражаньні з усебеларускай выстаўкі). // Савецкая Беларусь : штодзённая грамадзка-палітычная газэта. — 1926, 5-га студзеня. — № 3 (1598). — С. 7.
- Рыгор Нядоля. Дапрызыўнік Стах. «12 студзеня 1926 г.». (бел.) // Дняпроўскія усплёскі : літаратурны зборнік Магілёўскай філіі «Маладняка». — Магілёў: 1927. — С. 29—33.
- Рыгор Нядоля. Каханьне пана паручніка. (Апавяданьне). (бел.) // Літаратурны дадатак да газэты «Савецкая Беларусь» : часопіс. — 1928, 4 лістапада. — № 18. — С. 1, 2.
- Рыгор Нядоля. Запіскі маладога настаўніка. (бел.) // Чырвоная зьмена : газэта. — 1928.
- Рыгор Нядоля. Барыс Блакітны (3 жыцьця на Крэсах Усходніх). Апавяданьне. (бел.) // Раньне : альманах Магілёўскай акруговай філіі Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП'а). — Магілёў: Соха и Молот, 1929. — С. 54—68.
Remove ads
Архівы
- Усебеларускае Аб'яднаньне паэтаў і пісьменьнікаў «Маладняк» пры Інстытуце беларускай культуры (бел.). «Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва».. — фонд 225, воп. 1, адз. зах. 9, арк. 27, 92..
- Документы военных трибуналов, особых отделов и др. о репрессиях военнослужащих Советской Армии в 1941-1945 гг. (рас.) Мемориал — ЦАМО ф. 58, воп. 818883, спр. 774.
- Копии документов военных трибуналов, особых отделов и др. о репрессиях военнослужащих Советской Армии в 1941-1945 гг. (рас.) Мемориал — ЦАМО ф. 58, воп. 977520, спр. 549.
Remove ads
Заўвагі
- Чальцы Магілёўскай філіі: Васіль Гарбацэвіч, Кастусь Губарэвіч, Міхась Ланда, Юрка Лявонны, Наля Маркава, Рыгор Нядоля (Пархоменка)
- Чальцы Магілёўскай філіі: В. Галіцкі, Юрка Гандлеўскі, Кастусь Губарэвіч, Міхась Клімковіч, Аркадзь Куляшоў, Юрка Лявонны, Наля Маркава, Акуліна Мялешкіна, Рыгор Нядоля (Пархоменка), Валянцін Таўлай.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads