Томас Гэрыят
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Томас Гэрыят (анг. Thomas Harriot; каля 1560, Оксфард — 2 ліпеня 1621, Лёндан) — ангельскі астраном, матэматык, этнограф і перакладчык. Існуць меркаваньні, што менавіта Гэрыят завёз бульбу на Брытанскія выспы.[5] Гэрыят быў першым, хто зрабіў малюнак Месяца, убачанага ў тэлескоп — 26 ліпеня 1609 году — за чатыры месяцы да Галілея.[6]
Пасьля вучобы ў Оксфардзкім унівэрсытэце Гэрыят выправіўся ў падарожжа ў Амэрыку. Ён уваходзіў у склад экспэдыцыі сэра Ральфа Лэйна 1585 году да калёніі Раанок, на якую выдаткаваў сродкі сэр Рэлі Ўолтэр. Гэрыят быў значным чальцом каманды: ён пераклаў на ангельскую і вывучыў каралінскую алгонкінскую мову ад двух карэнных амэрыканцаў. Па вяртаньні дамоў ён працаваў на 9-га графа Нортамбэрлэнду. У доме графа ён стаўся пасьпяховым матэматыкам і астраномам. Яму прыпісваецца ўнёсак у тэорыю пераламленьня.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads