Траскоўшчына (заказьнік)
рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў 2001 году ў Менскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Траско́ўшчына» — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў сакавіку 2001 году на захадзе Менскага раёну.
Месьціцца на поўдні Гаранскага сельсавету на паўднёвы ўсход ад аднайменнага пасёлка Траскоўшчына. Акаляе вёску Іслач. Зьмяшчае хваёвыя лясы з рэдкімі расьлінамі. Мае буйнаўзгорыста-градавы і ўзгоорыста-ўвалісты рэльеф з камавымі пагоркамі і глыбокімі далінамі ракі Іслач і 3-х ручаёў. Сустракаюцца дзярнова-падзолістыя сугліністыя і супяшчаныя, а таксама дзярновыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы. Лясы займалі 55 % плошчы. Пераважалі ельнікі і бярэзьнікі. Расьлінны сьвет налічваў 475 відаў судзінкавых расьлінаў. Сярод іх у Чырвонай кнізе Беларусі былі баранец, шыракалісты званочак і даўгалісты пылкагалоўнік, а таксама грыб-сьмярдзюх. Сустракалася шмат лекавых, кармавых, харчовых, меданосных і тэхнічных расьлінаў[1]. Заказьнік знаходзіўся на землях Навасельскага лясьніцтва «Менскай лясной гаспадаркі», дзе займаў 557 гектараў ляснога фонду і 240,5 гектараў сельскагаспадарчых земляў[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads