Іслач

рака ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Іслач
Remove ads

І́слач — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Цячэ ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях. Даўжыня 102 км. Плошча вадазбору 1330 км². Выдатак вады ў вусьці каля 10 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Ракаў.

Remove ads

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца каля вёскі Глушынцаў Койданаўскага раёну, цячэ ў межах Менскага ўзвышша, у ніжняй плыні праз Налібоцкія лясы. Упадае ў Бярэзіну на паўднёвым усходзе ад вёскі Бакштаў Івейскага раёну.

Даліна ў вярхоўі трапэцападобная, глыбока ўрэзаная; у сярэдняй плыні скрынкападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона ў вярхоўі роўная, шырыня яе 30—50 м, у нізоўі паступова пашыраецца да 2 км, месцамі забалочаная. Рэчышча зьвілістае, зарэгуляванае 3 плацінамі; яго шырыня 10—40 м. На ўсім працягу трапляюцца невялікія выспы. Берагі стромкія, абрывістыя.

Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у пачатку сакавіка[1].

Remove ads

Рэльеф

Разьмяшчаецца на заходнім схіле Менскага ўзвышша. Рэльеф у верхняй частцы дробнаўзгорысты, у ніжняй — нізінная раўніна, якая зьяўляецца часткай Налібоцкай пушчы.

Расьліннасьць

Берагі пакрывае хмызьняк, ад ракі Волмы да вёскі Замостных — часткова лес. Лясы мяшаныя. Балоты часьцей сустракаюцца ў абалоне ракі і яе прытокаў[2].

Жывёльны сьвет

Адна зь нешматлікіх рэк Беларусі, у якой водзіцца стронга ручаёвая.

Рэкрэацыя

Лясныя масівы абапал ракі, маляўнічасьць і хуткая плынь вабяць турыстаў, у тым ліку воднікаў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads