Трасьцянка (гміна Нараў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трасьцянка (па-польску: Trześcianka, па-падляску: Trostiánka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы).
Remove ads
Гісторыя
Вёска была заснаваная пры двары на шляху зь Вільні ў Кракаў у мяжах вялікакняскага Бельскага староства. Трасьцяніцкі двор стаяў ужо паміж 1498 і 1504 гадамі, а самая вёска ўзгадваецца ўпершыню ў 1541 годзе. Двор быў ліквідаваны ў 1560 годзе. На працягу войнаў XVII ст. Трасьцянка была поўнасьцю зьнішчаная. Першыя згадкі пра мясцовую царкву датуюцца 1676 г., сёньняшняя царква была пабудаваная а. Рыгорам Сасноўскім у 1867 г. Пры гэтым сьвятары ў Трасьцянцы была заснаваная першая школа. З 1893 году ўва ўрочышчы Ставок пад Трасьцянкаю дзейнічала настаўніцкая сэмінарыя.
Remove ads
Гістарычныя каштоўнасьці
- Міхайлаўская царква — падубадаваная ў 1864 -1867 гадах
- Увядзенская царква — пабудавая ў Белавежа Белавежы (як парафіяльная) і перанесеная на трасьцянкоўскія могілкі ў 1894 г.
- Капліца — на дарозе зь вёскі на могілкі
- Царква сьв. Міхала
- Капліца
Славутыя землякі
Віктар Стахвіюк (нар. 1948) — паэт[1], мастак, супрацоўнік Радыё Рацыя
Вонкавыя спасылкі
Трасьцянка (гміна Нараў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads