Траінкос
чыгуначнае прадпрыемства Сэрбіі ў Косаве і Мятохіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Траінкос» («ТрэйнКос», анг. train + сэрб. Косово — цягнік Косава) — чыгуначнае прадпрыемства Сэрбіі, заснаванае ў жніўні 2011 году ў Косавым Полі (край Косава і Мятохія).
На 2025 год утрымліваў чыгуначную сетку ў Косаве і Мятохіі пераважна для грузаперавозак, а таксама для перавозак людзей. Найперш, перавозіў кантэйнэры церазь мяжу з Паўночнай Македоніяй і паяжджанаў у прадмесьцевых зносінах[4].
Remove ads
Грузаперавозкі
На 2025 год «Траінкос» перавозіў тавары кантэйнэрамі пераважна ад грэцкага порта Тэсалёнікі на Эгейскім моры да чыгуначнага тэрмінала «Добрэва» ў Косавым Полі. Для перавозкі прапаноўвалі 9 відаў кантэйнэраў:
- 10-футавы;
- 20-футавы (6,1 м);
- 30-футавы;
- 40-футавы;
- 40-футавы высокакубічны (2,9 м вышынёй);
- 20-футавы рэфрыжэратарны;
- 40-футавы рэфрыжэратарны;
- 40-футавы рэфрыжэратарны высокакубічны;
- цыстэрну[5].
Для афармленьня тавараў выкарыстоўвалі тры чыгуначныя мытні і мытную таварню:
- Генэрал Янкавіч(sr) — працавала кругласоднева на мяжы ў Паўночнай Македоніяй;
- Горняе Добрэва(sr) — штодня а 8:00—15:00 у грамадзе Косава Поле;
- Печ(sr) — штодня а 8:00—16:00 на сумежжы з Альбаніяй і Чарнагорыяй;
- Прышціна — штодня а 8:00—16:00 на складзе славенскага прадпрыемства «Інтэрэўропа»[6].
Remove ads
Перавозкі людзей
На 2025 год «Траінкос» штодня выконваў мясцовыя перавозкі паяжджанаў па маршрутах:
- Прышціна — Печ прадмесьцевым і хуткасным цягнікамі;
- Косава Поле(sr) — Генэрал Янкавіч мясцовым і вольным цягнікамі[7].
За мяжу ў Паўночную Македонію хадзіў цягнік па маршруце Прышціна — Скоп'е[7].
Мінуўшчына
26 лютага 2010 году ўрад Косава ўхваліў Рашэньне № 57110 аб падзеле «Косаўскай чыгункі» (Прышціна). 16 жніўня 2011 году Міністэрства гандлю і прамысловасьці Косава паставіла на ўлік акцыйнае таварыства «Эксплюатацыя цягнікоў Косаўскай чыгункі» (Косава Поле), якое атрымала скарочаную назву «Траінкос» ад анг. train і сэрб. Косово — цягнік Косава[8].
Па выніках 2024 году «Траінкос» скараціў грузаперавозкі 98-кратна да 1984 тонаў (на 99 %), у тым ліку спынілі перавозкі кантэйнэраў. На вайсковыя перавозкі прыпала 44 % грузаў, на чыгуначныя шляхі для чыгуначных лініяў — 34 %, а рэшта — на пустыя вагоны. Перавозкі паяжджанаў упалі на 2,5 % да 68 743 паездак, але прынесьлі 96 % сукупнай выручкі (1,67 млн эўра). У выніку стратнасьць падвоілася да 28 % (488 тыс. эўра), бо выдаткі на грузаперавозкі 19-кратна перавысілі выручку ад яе[3]. 30 студзеня 2025 году «Траінкос» абвясьціў пра звальненьне 12 супрацоўнікаў за марнатраўства 230 тыс. эўра праз махлярства з продажамі ў білетных касах[9].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads