Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Гервяты)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Гервяты)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяце́йшае Тро́йцы — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Гервятах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Набярэжная, 10. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
КраінаБеларусь
МесцазнаходжаньнеГервяты
Каардынаты54°41′13″ пн. ш. 26°8′38″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Аўтар праектуАляксей Уладзіміравіч Полазаў[d]
Будаваньне18991903 гады
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайтcatholic.by/2/home/news/…
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы на Вікісховішчы

Гервяцкі касьцёл — найвышэйшы касьцёл у Беларусі, яго агульная вышыня складае 61 мэтар.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Праект касьцёла. А. Полазаў, 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Гервятах фундаваў у 1526 годзе біскуп Ян з княжатаў літоўскіх.

У 1736 годзе біскуп Т. Зяновіч адбудаваў касьцёл па пажары.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гервяты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

У 1899—1903 гадох на месцы драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл.

Найноўшы час

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся. У 2003 годзе новы ксёндз Леанід Нясьцюк зладзіў вонкавую перабудову касьцёла. У 2010 годзе правялі ўнутраную перабудову, падчас якой па слоем тынкоўкі справа ад алтара знайшлі фрэску[1].

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з трансэптам у заходняй частцы, накрытая 2-схільным крыжовым дахам з чырвонай дахоўкі, сяродкрыжжа якога завяршаецца мэталічнай вежай, а грэбень — керамічнымі трылісьнікамі. З усходу да галоўнага нэфу далучаецца высокая 2-ярусная вежа-званіца, завершаная шпілем, яе бакавыя грані ў чацьверыковым ніжнім ярусе аздабляюцца аркатурай і нішамі, верхні васьмерыковы ярус з чатырох бакоў атачаецца дэкаратыўнымі [пілён]]амі, астатнія падзяляюцца высокімі стральчатымі здвоенымі вокнамі. Сярэдні павышаны нэф зь нізкімі стральчатымі вокнамі ўмацоўваецца вонкавымі 4-прыступкавымі, завершанымі шпілямі-пінаклямі контрфорсамі з аркбутанамі, якія ствараюць актыўны рытм бакавых фасадаў. Паміж кожнай парай контрфорсаў на сьценах бакавых нэфаў разьмяшчаюцца па два высокія здвоеныя стральчатыя акны з дэкаратыўнымі «ружамі» ў завяршэньні. Бакавыя фасады аздабляюцца аркатурназубчастым пасам, антаблемэнт мае фрыз з стылізаваным арнамэнтам у выглядзе 3-прыступкавых зубцоў і карніз. Ідэнтычны разьвязак у алтарнага фасаду і тарцоў трансэпта, якія маюць 4-ярусную кампазыцыю з вылучэньнем павышанай цэнтральнай часткі, завершанай гатычным атыкам з трыма вежачкамі, з бакоў — два контрфорсы з аркбутанамі, якія злучаюць атык з контрфорсамі. Галоўны уваход афармляе пэрспэктыўны партал, завершаны вімпэргам і «ружай».

Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі нэрвюрнымі скляпеньнямі на стральчатых падпружных арках. Калёны маюць складаны прафіль і нагадваюць гурты калёнаў старажытных гатычных катэдраў. На гатычнай стральчатай аркатуры месьціцца галерэя 2-ярусных хораў з парапэтам і арганам. Вылучаецца галоўны 3-ярусны драўляны алтар, у якім захаваліся фрагмэнты каляровых вітражоў. У інтэр’еры знаходзіўся абраз апошняй чвэрці XVII ст. «Унебаўзяцьце Марыі (Асунта)»[2].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads