Гервяты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ґервя́ты[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Лошы. Цэнтар сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2014 год — 563 чалавекі. Знаходзяцца за 24 км на паўночны ўсход ад Астраўца, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Солы; на аўтамабільнай дарозе Варняны — Жодзішкі.
Ґервяты — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. У 1990-я гады тут праводзіліся беларуска-летувіскія сустрэчы на высокім узроўні, навуковыя канфэрэнцыі гісторыкаў. Да нашага часу захаваўся збудаваны ў стылі нэаготыкі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя, найвышэйшы касьцёл у Беларусі.
Remove ads
Назва
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Ґервяты мае балтыйскае паходжаньне ад асновы «gerve» — журавель[3]. Тым часам у «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага пачатковай формай назвы сьцьвярджаюцца Гермонты (Германты, пазьней Герванты) — ад легендарнага князя Гермонта, які заснаваў паселішча[4].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Gierwathi (1539 год)[5].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Гервяты датуецца 1434 годам. У 1536 годзе біскуп віленскі Ян заснаваў тут драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
Пад 1563 годам Гервяты ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гервяты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1796 год у мястэчку было 49 двароў. У XIX — пачатку XX стагодзьдзя Гервяты знаходзіліся ў валоданьні Дамейкаў. На 1885 год у мястэчку было 20 двароў. У 1899—1903 гадох тут збудавалі мураваны Касьцёл Сьвятой Тройцы ў нэагатычным стылі, адзін з найпрыгажэйшых у краі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гервяты занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гервяты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1919—1920 гадох тут гаспадарылі польскае войска, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Гервяты ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Гервяцкі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёну. На 1970 год у вёсцы было 132 двары, на 1993 год — 200, на 1996 год — 201.
- Старая графіка і здымкі
- Праект касьцёла, 1899 г.
- Праект касьцёла, 1900 г.
- Званіца, 1900 г.
- Школа, 1915 г.
- Школа і касьцёл, 1916 г.
- Касьцёл, да 1939 г.
- Сядзіба Дамейкаў, 1939 г.
- Касьцёл, 1941—44 гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Гервятах працуюць сярэдняя і няпоўная сярэдняя школы, дом культуры.
Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура
Дзее культурна-асьветніцкі цэнтар. Праз Гервяты праходзіць турыстычны маршрут «Касьцёлы Вялейскага краю» (Ашмяны — Гудагай — Астравец — Варняны — Міхалішкі — Гервяты — Солы — Смаргонь)[10].
Славутасьці
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1903; помнік архітэктуры нэаготыкі, 61 м вышынёй, найвышэйшы касьцёл у Беларусі)
- Млын водны (XIX ст.)
- Могілкі вайсковыя часоў Першай сусьветнай вайны
Страчаная спадчына
- Сядзіба Дамейкаў
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads