Трыглаў (нацыянальны парк)
славенскі нацыянальны парк From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трыглаў (па-славенску: Triglav) — адзіны нацыянальны парк Славеніі. У яго склад уваходзіць гара Трыглаў, якая зьяўляецца нацыянальным сымбалям краіны, яе навакольле, у тым ліку горнае плято Мэжакла.

Remove ads
Геаграфія
Вяршыня знаходзіцца ў самым цэнтры парку. Трыглаў зьяўляецца водападзелам паміж басэйнамі Адрыятычнага і Чорнага мора; ручаі, што сьцякаюць зь яго заходніх і паўночных схілаў, належаць да басэйну Сочы, а ўсходнія і паўднёвыя схілы належаць да басэйну Савы.
Акрамя вяршыні самым характэрным месцам парка лічыцца даліна Трыглаўскіх азёраў.
Гісторыя

Першыя прапановы па захадам, накіраваным на захаваньне біясфэры Трыглаў, зьявіліся ў 1908 годзе. У 1924 годзе ў ваколіцах Трыглаўскіх азёраў была ўтворана прыродаахоўная зона плошчай 14 км².
У 1961 годзе зона была пашырана да 20 км² і была пераназваная ў «Трыглаўскі нацыянальны парк», аднак яна не адпавядала статусу нацыянальнага парку з-за невялікай тэрыторыі і слабых мер па абароне прыроды парку.
Толькі ў 1981 годзе была праведзена поўная рэарганізацыя парку, які пашырыўся амаль у 40 разоў да 838 км² і стаў, нарэшце, цалкам адпавядаць свайму статусу.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт Архіўная копія ад 2006-02-02 г.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads