Трыграф
тры сымбаля для запісу аднае фанэмы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трыгра́ф (ад стар.-грэц. τρι — «тры» і стар.-грэц. γράφω — «пішу») — састаўны пісьмовы знак, які складаецца з трох літар і ўжываецца для абазначэньня на пісьме фанэм і іхных асноўных варыянтаў: напрыклад, ням. sch у слове das Schloß, які абазначае гук [ʃ], франц. eau у словах eau, château.
Remove ads
Паходжаньне
У мовах з даўняй пісьмовай традыцыяй трыграфы ўзьнікаюць стыхійна дзякуючы зьмене гукавога складу мовы. Напрыклад, трыграф sch у ангельскай мове паўстаў як абазначэньне гукавога комплексу /skh/, які перайшоў пасьля ў [ʃ], у нямецкай той жа трыграф пазначаў першапачаткова гукаспалучэньне /sx/.
У малодапісьмовых мовах трыграфы (разам з дыграфамі) уводзяцца вынаходнікам пісьменства для тых гукаў, якім не хапае літар у выкарыстаным альфабэце. Напрыклад гъь у абазінскай мове, хъу ў адыгейскай і кабардзіна-чаркескай мовах.
Remove ads
Статус у мове
Звычайна трыграф разглядаецца як спалучэньне трох асобных літар, што адлюстроўваецца ў альфабэтным парадку артыкулаў у слоўніках і даведніках. Аднак у некаторых мовах дыграфы й трыграфы маюць уласнае месца ў алфавіце, напрыклад, вугорскі трыграф dzs, які пазначае гук [d͡ʒ].
Кірылічныя трыграфы
Лацінскія трыграфы
Японскія трыграфы
- ひょう
- ヒョウ
Карэйскі трыграф
ㅹ
У карэйскім хангыле ёсьць толькі адзін трыграф — ㅹ. Ён складаецца са знаку ㅃ і з дыякрытычнага сымбаля кругу. Зьяўляецца тэарэтычным знакам для пазначэньня гуку */v̥/.
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads