Трыкутнік (сузор’е)
сузор’е паўночнай паўкулі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трыку́тнік (па-лацінску: Triangulum) — невялікае сузор’е на паўночным небе. Яго назва на лацінскай значыць «трыкутнік», што адрозьнівае яго ад Паўднёвага Трыкутніку ў паўднёвым небе. Назва паходзіць ад трох найярчэйшых зорак трэцяй і чацьвертай велічыні, што ствараюць амаль раўнаплечы доўгі і вузкі трыкутнік. Трыкутнік быў адным з 48 сузор’яў, апісаных астраномам II стагодзьдзя Пталемэем, і застаецца адным з 88-і сучасных сузор’яў.
Remove ads
Адметнасьці
Зоркі
У сузор’і Трыкутніка няма зорак першай зорнай велічыні. Найярчэйшай зоркай лічыцца белы гігант β Трыкутніка (3,00m). Другой паводле яскравасьці зоркай зьяўляецца жоўта-белы субгігант α Трыкутніка (3,41m) — знаходзіцца ў вяршыне трыкутніка.
Аб’екты глыбокага космасу
У 1600-х гадох Джаваньні Батыста Гад’ерна адкрыў Галяктыку Трыкутніку, якую пазьней у свой каталёг дадаў Шарль Мэсье. Яна знаходзіцца ў Мясцовай групе, за 2,3 млн сьв. г., і мае зорную велічыню 5.8m. У цёмную ноч без аблокаў галяктыку можна пабачыць няўзброеным вокам. Пры сьветлавым забруджваньні Галяктыка Трыкутніка ня бачная нават у малыя тэлескопы і біноклі. Дыямэтар Галяктыкі Трыкутніка складае 46 000 сьветлавых гадоў — яна меншая за Галяктыку Андрамэды і Млечны Шлях.
Акрамя M33, у сузор’і знаходзяцца некалькі цьмяных галяктык з Новага агульнага каталёгу, зорная велічыня якіх не перавышае 11m. Сярод іх — сьпіральная галяктыка NGC 925 і NGC 672, сьпіральная галяктыка зь перамычкай.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads