Тры Карчмы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тры Карчмы — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы места, паміж рэйкамі Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі і лукавінай Сьвіслачы.

На захад ад Трох Корчмаў пачынаюцца Серабранскія Млыны, на паўночны захад — Ляхаўка, на поўнач — Кашары, на паўночны ўсход — Архірэйская Слабодка і Антонаўка[1][2].
Гісторыя

Урочышча Тры Карчмы ўзьнікла на ростанях шляхоў зь Ляхаўкі, Архірэйскай Слабады і Антонаўкі (цяпер Партызанскі праспэкт у раёне кінатэатру «Ракета»). Калісьці зь левага боку былога шляху на Магілёў, існавалі тры карчмы, ад якіх пайшла назва мясцовасьці[3].

У пачатку XX ст. прадмесьце Тры Карчмы ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку места. У 1920-я рокі ў раёне прадмесьця ўтварыўся рабочы пасёлак «Камінтэрн». У 1930 року ўва ўрочышчы Трох Корчмах узьвялі 27 гектараў палёў фільтрацыі, што паклала пачатак каналізаваньню Менску[4]. Таго ж року «Саюзаўтарамонт» арганізаваў у прадмесьці станцыю тэхнічнага абслугоўваньня аўтамабіляў «Форд» і ГАЗ АА. Пазьней на базе гэтага прадпрыемства ўтварыўся Менскі аўтарамонтны завод — галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднаньня «Аўтарамонт»[5]. 2 траўня 1931 року ў Трох Корчмах адбылося ўрачыстае адкрыцьцё цукеркавай фабрыкі «Камунарка»[6].
Ад пачатку 1940-х рокаў тапонім «Тры Карчмы» зьнік з афіцыйнага ўжытку[7]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads