Тунэль Хэльсынкі — Талін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тунэль Хэльсынкі — Талін — праект падводнага тунэлю, які б злучыў сталіцы Фінляндыі і Эстоніі па дне Фінскае затокі[1].

Паводле папярэдніх высноваў, працягласьць тунэлю ў залежнасьці ад выбару трасы складзе ня меней 60—80 км, зь якіх 50—70 км пройдуць пад вадой, што зробіць яго найдаўжэйшым падводным тунэлем у сьвеце. На думку аўтараў праекту, для абслугоўваньня танэлю спатрэбіцца будаўніцтва штучнае выспы плошчаю 6 га, на якім неабходна будзе разьмясьціць ветрагенэратары дзеля электразабесьпячэньня танэлю. Арыентыроўны тэрмін будаўніцтва — 10—15 гадоў.
Пачатковы кошт праекту вар’юецца ад аднаго більёну эўра (калі будаваць толькі грузавы тунэль) да некалькіх більёнаў (калі будзе вырашана будаваць пасажырскі тунэль). У выніку будзе значна павышаная як эканамічная інтэграцыя двух местаў, так і пасажыра- і таваразварот між паўднёвай Фінляндыяй і балтыйскімі дзяржавамі. Акрамя таго, злучэньне тунэлю з Балтыйскай чыгункай, што ўжо знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва, зьвяжа чыгуначнымі шляхамі Фінляндыю з астатняй Эўропай. У геапалітычным сэнсе гэта дасьць магчымасьць вандраваць па ўсім Эўрапейскім зьвязе безь неабходнасьці перасячэньня мяжы з Расеяй ці змушанага выкарыстаньня паветранага або воднага транспарту.
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads