Турасы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Турасы (Тураса) — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 24 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Калкі. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Возера
Турасы
КраінаБеларусь
Плошча0,74 км²
Плошча вадазбору2,94 км²
Максымальная глыбіня15,3 м
Найбольшая даўжыня1,74 км
Найбольшая шырыня0,74 км
Даўжыня берагавой лініі6,14 км
Аб’ём вады3,67 млн м³
Каардынаты55°9′1.20″ пн. ш. 28°59′59.54″ у. д.
Турасы на мапе Беларусі
Thumb
Турасы
Турасы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Сарачанка. Плошча Турасаў складае 0,74 км². Найбольшая глыбіня возера — 15,3 м. Даўжыня возера — 1,74 км, найбольшая шырыня — 0,74 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,14 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,67 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,94 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 15 м, на захадзе і поўначы возера разьпяшчаецца озавая града і таму схілы там сягаюць вышыні 20—32 м. На поўдні і ўсходзе схілы разараныя. Добра выражаная тэраса, якая мае вышыню 0,8—1,2 м.

Берагі возера нізкія, на захадзе і ўсходзе месцамі зьліваюцца з схіламі, пяшчаныя.

Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пяшчанае, на глыбінях — глеістая і сапрапэлістая.

Возера зарастае слаба. Надводная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 1,9 м.

Праз Турасы цячэ рака Дзіва, якая злучае яго з возерам Атолава.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads