Турэйск (Гарадзенская вобласьць)
вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Турэ́йск[1], Туры́йск[2], Турск[3] — вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці, на правым беразе ракі Нёман. Турэйск уваходзіць у склад Орлеўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Устаноўлена, што Турыйск заснаваны ў канцы XI — пачатку XII стагодзьдзя як невялікая крэпасьць на славяна-літоўскім памежжы. Менавіта тут, знаходзіўся першы на Лідчыне горад. Гэта паселішча цалкам адпавядала ўсім крытэрыям сярэднявечнага горада і ў летапісах мела назву Турыйск (ад невялічкай рачулкі Тур’я, якая працякае побач і ўпадае ў Нёман). Дакладна вядома месцазнаходжанне летапіснага горада, яго гарадзішча знаходзіцца на трох узвышшах на ўсходняй ускраіне сучаснай вёскі, на правым беразе ракі Нёман. У 1960—1962 гадах на ўзвышшах праходзілі археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам К. Г. Кавальска. Зараз гэтыя мясьціны адныя з самых маляўнічых месцаў Панямоньня.
Зь летапісаў вядома, што у 1252—1253 гг. князь Даніла Галіцкі прыходзіць з вайной на панёманскія гарады, якія былі пад уладай Міндоўга. Так, разам з Наваградкам, Ваўкавыскам, Слонімам на старонкі пісьмовых крыніц трапляе і Турыйск. Вынікам паходу 1253 г. стаў мірны дагавор 1254 г., па якому Панямоньне перадавалася сыну Данілы — князю Раману. На пачатку 50-х гг. ХІІІ ст. сын Міндоўга, верагодна Войшалк, «воева около Тоурьска». Падчас сутыкненьня ў 1276 г. Льва Данілавіча і Ўладзімера Васількавіча з Трайдзенем і Сярпуціем «Володимер же противу тому, послав взяв у него Тоуриск на реце Немне, и сёла около нега поима».
У 1765 г. вёска знаходзілася ў складзе Панямонскага вайтоўства Барцянскага староства і мела 24 дымы. У 1829 г. вёска належала Яснавяльможных паноў Макрэцкіх.
Remove ads
Інфармацыя для турыстаў
- Царква сьвятога Мікалая пабудавана ў 1875 г. на месцы папярэдняга ўніяцкага храма які ў першыню ўзгадываецца ў 1630 г.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads