Орлеўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Орлеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Орля.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Жалудоцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзеснкай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Сароцкага сельсавету[1].
З 17 красавіка 1962 году ў складзе Шчучынскага раёну. 17 студзеня 1969 году да сельсавета далучана частка скасаванага Дубраўскага сельсавету.
28 жніўня 2013 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракавіцкага сельсавету (16 населеных пунктаў: аграгарадок Ракавічы, вёскі Бабічы, Балотнікі, Валянчыцы, Карпавічы, Крупава, Мардасы, Раманавічы, Русакі, Ручыцы, Семянякі, Сухары, Сямягі, Філіпавічы, Хількі, Церахі)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году (20 населеных пунктаў) — 1888 чалавек[3], зь іх 65,2 % — беларусы, 32,9 % — палякі, 1,0 % — расейцы[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads