Тушча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ту́шча — возера ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі ў басэйне ракі Страча, за 32 км у напрамку на поўнач ад гораду Смаргонь, каля вёскі Лявонавічы.
Возера
Тушча
Тушча на мапе Беларусі ![]() ![]() Тушча |
Плошча паверхні возера 0,34 км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб′ём вады 0,49 млн м³. Плошча вадазбору 6,1 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—4 да 12—14 мэтраў. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—100 м Берагі пераважна сплавінныя, у паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках нізкія і пясчаныя. На паўночным усходзе берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Дно возера выслана сапрапэлем, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе вузкая паласа пясчаных адкладаў да глыбіні 0,5—1 м. Возера зарастае слаба да глыбіні 1,1 м.
З возера выцякае рака Тушчанка.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads