Тэадор Мэйман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэадо́р Гэ́ральд Мэ́йман (11 ліпеня 1927 — 5 траўня 2007) — амэрыканскі фізык, які стварыў першую практычную мадэль лязэра. Узнагароджаны Японіскай прэміяй. Аўтар кнігі «Лязэрная адысея».
Remove ads
Жыцьцё і кар’ера
Мэйман нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе. У юнацтве Мэйман зарабляў грошы на вучобу ў каледжы рамонтам электрычных прыладаў і радыёпрыймачоў. Закончыў Калярадзкі ўнівэрсытэт (Боўлдэр) і атрымаў ступень бакаляўра навук у галіне інжынэрнай фізыкі ў 1949 годзе, пасьля чаго паступіў на працу ў Стэнфардзкі ўнівэрсытэт, дзе атрымаў ступень магістра навук у вобласьці электроннай інжынэрыі ў 1951 годзе і кандыдацкую дысэртацыю ў 1955 годзе.
Лязэр, створаны Мэйманам, меў у якасьці працоўнага рэчыва сынтэтычны рубін, крышталь якога зрабіў Ральф Хатчэсан, і ўпершыню пачаў працу 16 траўня 1960 году ў дасьледчыцкай лябараторыі Г’юза ў горадзе Малібу, штат Каліфорнія. Пасьля працяглай барацьбы за першынство некалькі патэнтаў на лязэр былі аддадзеныя Гордану Гоўлду. У 1962 годзе ўзнагароджаны прэміяй Інстытуту Франкліна.
Пасьля працы ў лябараторыі Г’юза Мэйман перайшоў працаваць у Quantatron, дзе на яго ўсклалі абавязкі пра каардынацыі дасьледаваньняў лязэраў. У 1962 годзе Мэйман узначаліў карпарацыю Корад (Korad Corporation), якая была заснаваная ў тым жа годзе ў якасьці даччыннага прадпрыемства Union Carbide. Апошняя кампанія набыла лязэрныя ўстаноўкі, якія належалі Quantatron. У карпарацыі Корад займаліся дасьледаваньнямі, распрацоўкай і вытворчасьцю лязэраў. Пасьля продажу карпарацыі Корад карпарацыі Union Carbide у 1968 годзе, Мэйман утварыў Асацыяцыю Мэймана.
За распрацоўку лязэра Мэйман двойчы намінаваўся на нобэлеўскую прэмію ў галіне фізікі і адначасова стаў акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Нацыянальнай інжынэрнай акадэміі. Атрымаў прэмію Олівэра Баклі ў 1966 годзе. У 1983—1984 гадох атрымліваў узнагароду Вольфа па фізыцы, у тым жа годзе ўнесены ў нацыянальную Залю славы вынаходнікаў.
Мэйман памёр ад хранічнага трамбозу 5 траўня 2007 году ў Ванкувэры (Канада), дзе жыў са сваёй жонкай.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads