Тэатар Дунін-Марцінкевіча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэатар Дунін-Марцінкевіча
Remove ads

Тэатар Дунін-Марцінкевіча ― першы прафэсійны беларускі тэатар, створаны пісьменьнікам і драматургам Вінцэнтам Дунін-Марцінкевічам.

Thumb
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч на беларускай паштовай марцы 2008 году

Гісторыя стварэньня

Thumb
Менскі гарадзкі тэатар, дзе паказваліся камэдыі В. Дунін-Марцінкевіча

Напрыканцы 1840-х гадоў беларуска-польскі драматург В. Дунін-Марцінкевіч сабраў групу з 20 чалавек і паспрабаваў арганізаваць прафэсійны тэатар. Ля Івянца, у сваім маёнтку Люцынка, ён стварыў трупу, якая паказвала яго п'есы на беларускай і польскай мовах ― «Чарадзейная вада», «Рэкруцкі жыдоўскі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Ідылія», ― некаторыя суправаджаліся музыкай Станіслава Манюшкі і Косткі Кжыжаноўскага.

Акрамя Люцынкі, спэктаклі ставілі ў Менску, часам у Глуску. Першы тэатральны паказ у Менску адбыўся 9 лютага 1852 году.

Акрамя самага Дунін-Марцінкевіча, у спэктаклях былі задзейнічаны родныя зь яго сям'і, суседзі, сяляне, вучні мясцовай школы. Тэатар існаваў да 1856 году[1][2].

Цяпер, як працяг тэатру пісьменьніка, працуе Магілёўскі абласны тэатар драмы і камэдыі імя Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads