Малая Люцінка
вёска ў Валожынскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мала́я Лю́цінка[1] — вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пяршайскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Фальварак Люцінку Дунін-Марцінкевіч набыў у межавага судзьдзі А. Сялявы ў 1840 годзе. Пісьменьнік напісаў тут свае славутыя творы, у тым ліку «Гапон», «Купала», «Пінская шляхта», два зь іх — «Люцынка, або шведы ў Літве» і «З-пад Іслачы, або Лекі на сон» — непасрэдна апавядаюць пра тутэйшыя мясьціны.
У сваім доме гаспадар прымаў Станіслава Манюшку, У. Сыракомлю, А. Ельскага, М. Ельскага і іншых вядомых дзеячаў культуры.
Дунін-Марцінкевіч памёр у Люцінцы 29 сьнежня 1884 году на 77-м годзе жыцьця. У доме Марцінкевіча працавала арганізаваная дачкой пісьменьніка Камілай школа, у ёй навучаўся пісьменьнік Ядвігін Ш.
Дом згарэў напрыканцы ХІХ стагодзьдзя. У савецкі час не аднаўляўся як ідэалягічна чужое савецкай культуры "панскае гняздо".
Месца дому пісьменьніка ўшанавана толькі ў 1986 годзе[2][3]. У вёсцы штогод праходзіць сьвята памяці Дуніна-Марцінкевіча[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 — 24 чалавекі[5]
Славутасьці
- Месца дому, у якім жыў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
- Помнік Вінцэнту Дуніну-Марцынкевічу
Страчаная спадчына
- Сядзіба беларускага пісьменьніка В. Дуніна-Марцінкевіча, дзе першым прафэсійным тэатрам ставіліся беларускія п’есы.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads