Тэафілё Гут’ерэс
калюмбійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэафілё Антоніё Гут’ерэс Ранкансьё (па-гішпанску: Teófilo Antonio Gutiérrez Roncancio; нар. 17 траўня 1985 году, Баранкільля, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, нападнік клюбу «Атлетыка Хуніёр» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Таленавіты нападнік, Tэo часьцяком падкрэсьліваецца калюмбійцамі ў сацыяльных мэдыя як культавая фігура[4].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за каманду клюбу «Баранкільля», у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 28 матчах чэмпіянату. Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу галоўнай каманды «Атлетыка Хуніёр», у склад якой далучыўся ў 2007 годзе.
У 2010 годзе заключыў кантракт з турэцкім клюбам «Трабзанспор», у складзе якога правёў наступны год сваёй кар’еры. У 2011 годзе Тэо самавольна зьехаў з базы клюбу на радзіму без дазволу трэнэра сьцьвярджаючы, што мае некаторыя праблемы са здароўем. Пасьля праверак, лекары не знайшлі аніякіх праблемаў са здароўем, 3 лютага 2011 году, «Трабзанспор» прыняў прапанову ад «Расінгу» на пераход гульца. 2012 год гулец правёў у арэндах у складзе каманд клюбаў «Лянус» і «Хуніёр». Таксама некаторы час Гут’ерэс правёў у складзе мэксыканскага клюбу «Крус Асуль», у які перайшоў за 3 млн даляраў ЗША, зарабляючы ў новым клюбе 1,5 млн даляраў у год.
Да табару клюбу «Рывэр Плэйт» далучыўся ў 2013 годзе.
Міжнародная
Тэо ў 2009 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі. У першай жа гульні за зборную, якая праходзіла супраць зборнай Сальвадору, ён адзначыўся мячом. Матч скончыўся зь лікам 2:1 на карысьць калюмбійцаў.
Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году.
Remove ads
Дасягненьні
«Трабзанспор»:
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2010
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2010
«Крус Асуль»:
- Уладальнік Кубка Мэксыкі: 2013(к)
«Рывэр Плэйт»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2014(ф)
- Уладальнік Паўднёваамэрыканскага кубка: 2014
- Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2015
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2015
«Спортынг»:
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2015
«Атлетыка Хуніёр»:
- Чэмпіён Калюмбіі: 2018(ф), 2019(а)
- Уладальнік Кубка Калюмбіі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Калюмбіі: 2019, 2020
«Дэпартыва»:
- Чэмпіён Калюмбіі: 2021(ф)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads