Тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спаборніцтвы па тэнісе на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 27 ліпеня па 4 жніўня на кортах Ралян Гаросу[1]. Удзел бралі 172 спартоўцы[2]. На тэнісных турнірах у адзіночным разрадзе былі згуляныя шэсьць раўндаў, а ў парным разрадзе раўндаў налічвалася пяць. У міксьце згулялі толькі чатыры раўнды. Усе адзіночныя матчы складаліся з трох сэтаў з звычайным тайбрэйкам у кожным сэце, уключна з апошнім сэтам[3]. Ува ўсіх парных спаборніцтвах замест трэцяга сэту быў згуляны матч-тайбрэйк. Турнір у Парыжы быў першым за доўгі час алімпійскім турнірам, які ладзіўся на грунтовых кортах. Апошнім разам матчы на такім пакрыцьці гуляліся ў Барсэлёне ў 1992 годзе[3]. Былі разыграныя 5 камплектаў мэдалёў.


Remove ads
Узнагароды
Дысцыпліна | Золата | Срэбра | Бронза |
Мужчыны | ![]() |
![]() |
![]() |
Жанчыны | ![]() |
![]() |
![]() |
Мужчынскія пары | ![]() Мэт’ю Эбдэн Джон Пірз |
![]() Остын Крайчэк Раджыў Рам |
![]() Тэйлар Фрыц Томі Пол |
Жаночыя пары | ![]() Сара Эрані Жасьмін Паоліні |
![]() Міра Андрэева Дзіяна Шнайдэр |
![]() Крыстына Букша Сара Сарыбэс Торма |
Мікст | ![]() Томаш Махач Катаржына Сінякова |
![]() Чжан Чжычжэнь Ван Сіньюй |
![]() Фэлікс Ажэ-Альясім Габрыела Даброўскі |
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads