Тэйлар Фрыц

тэнісіст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэйлар Фрыц
Remove ads

Тэ́йлар Фрыц (па-ангельску: Taylor Fritz; нар. 28 кастрычніка 1997 году) — амэрыканскі тэнісіст.

Хуткія факты Краіна, Пражывае ў ...
Remove ads

Кар’ера

Упершыню дэбютаваў у Туры АТП у 2015 годзе на турніры ў Нотынггэме, дзе ў першым жа раўндзе перамог Паблё Карэньнё Бусту[3]. На пачатку 2016 году прабіўся праз кваліфікацыю на Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, але вылецеў ужо ў першым раўндзе. На турніры ў Мэмфісе трапіў у фінал, а пасьля таго як на турніры ў Акапулька дакрочыў да чвэрцьфіналу, спартовец трапіў у рэйтынг 100 наймацнейшых тэнісістаў сьвету. У канцы лета 2016 году ён ужо быў на 53-м радку рэйтынгу.

Thumb
На Ўімбэлданскім турніры ў 2019 годзе.

Першую палову 2017 году Фрыц змагаўся з траўмамі і ў выніку прапусьціў сэзон на грунтавых кортах, каб засяродзіцца на акрыяўньні[4]. Выбыўшы з топ-100, амэрыканец у студзені 2018 году здолеў дайсьці да фіналаў двух Чэленджэраў. У красавіку спартовец спыніўся на паўфінале чэмпіянату ЗША на грунтавых кортах. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША Фрыц дасягнуў трэцяга раўнду, то бок упершыню ў турнірах Вялікага шлема, перамогшы Мішу Зьверава і Джэйсана Кублера, перш чым саступіў 9-му сеянаму Домініку Тыму ў чатырох сэтах. У канцы сэзону тэнісіст займаў 47-м радок рэйтынгу АТП[5][6].

У 2019 годзе спартовец здабыў перамогу на Чэленджэр турніры ў Ньюпарт-Біч, а пасьля упершыню ў сваёй кар’еры стаў пераможцам спаборніцтва Туру АТП, калі здабыў перамогу на Міжнародным турніры ў Істбарне. У другой палове сэзону Фрыц упершыню быў сеяным на Адкрытым чэмпіянаце ЗША[7]. У 2020 годзе амэрыканец браў удзелы у турнірах Вялікага шлема, але далей трэціх раўндаў не заходзіў. 2021 год склаўся падобна, але выхадаў у фіналы турніраў АТП было больш — у выніку чаго спартовец скончыў сэзон на 23-м радку рэйтынгу[8].

Пасеяны пад 20-м нумарам у Індыян-Ўэлзе, Фрыц стаў першым амэрыканцам, які прасунуўся ў фіналу на спаборніцтвах пасьля Джона Ізнэра ў 2012 годзе. У фінале Фрыц перамог гішпанца Рафаэля Надаля. Далей сэзон складваўся ня гэтак удала, пагатоў частку вясны тэнісіст прапусьціў праз пашкоджаньне нагі[9]. Але потым другі раз у кар’еры здабыў перамогу на турніры ў Істбарне. У канцы сэзоне спартовец ня даў рады, каб трапіў на Выніковы турнір АТП, але быў у сьпісе першых запасных гульцоў. Пасьля таго, як Карляс Алькарас праз траўму выбыў з турніру, ягонае месца заняў Фрыц. На заканчэньні сэзону спартовец спыніўся на 9-м радку рэйтынгу. У 2023 годзе амэрыканец быў другім на Адкрытым чэмпіянаце Даласу, але затым перамог на Адкрытым чэмпіянаце Дэлрэй-Біч. На турнірах у Індыян-Ўэлзе і Маямі тэнісіст быў у чвэрцьфіналах. На спаборніцтвах у Монтэ-Карлё ён спыніўся ў паўфінале. На Адкрытым чэмпіянаце Атланты спартовец здабыў свой шосты тытул у кар’еры.

У 2024 годзе Фрыц упершыню дакрочыў да чвэрцьфіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Улетку у парным разрадзе поруч з Томі Полам тэнісіст здабыў бронзавыя мэдалі летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША Фрыц, выбіўшы цягам турніру Аляксандра Зьверава і Каспэра Руўда, першы раз у кар’еры дакрочыў да фіналу турніру Вялікага шлему, але ў фінальным матчы саступіў італьянцу Яніку Сынэру.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads