Тэорыя імавернасьцяў
разьдзел матэматыкі, які вывучае выпадковыя падзеі і выпадковыя велічыні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэо́рыя імаве́рнасьцяў — разьдзел матэматыкі, які вывучае выпадковыя падзеі, выпадковыя велічыні, іхныя ўласьцівасьці і апэрацыі над імі. Матэматычныя мадэлі ў тэорыі імавернасьцяў з пэўнай ступеньню дакладнасьці апісваюць экспэрымэнты, назіраньні і вымярэньні, вынікі якіх адназначна вызначаюцца ўмовамі тэсту. Матэматычным апаратам тэорыі імавернасьцяў уважаюцца камбінаторыка і тэорыя меры.

Тэорыя імавернасьцяў узьнікла і першапачаткова разьвівалася як практычная дысцыпліна, у прыватнасьці, дзеля разьлікаў у азартных гульнях. Яна павязаная з імёнамі Крыстыяна Гюйгэнса, Блеза Паскаля і П’ера Фэрма. Сваім тэарэтычным абгрунтаваньнем яна абавязаная Якабу Бэрнульлі, П’еру-Сымону Ляплясу, Пафнуцію Чабышаву і Аляксандру Ляпунову[1][2][3]. Сыстэма аксіёмаў тэорыі імавернасьцяў была сфармуляваная Андрэем Калмагоравым[4]. Тэорыя імавернасьцяў ёсьць грунтам матэматычнай статыстыкі. Яна шырока выкарыстоўваецца дзеля апісаньня і вывучэньня розных тэхналягічных працэсаў, уважаючы на іхнюю cтахастычнасьць.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
