Тэртэрскі раён
раён Азэрбайджану From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэртэрскі раён (па-азэрбайджанску: Tərtər rayonu) — раён у цэнтральнай частцы Азэрбайджану. Адміністрацыйны цэнтар — горад Тэртэр.
Remove ads
Гісторыя
Першапачатковая назва Тэртэрскага раёну — Чапархана[1].
У 1994 годзе падчас Карабаскай вайны армяне пачалі буйнамаштабны наступ на тэрыторыю раёна, у прыватнасьці іх мэтай быў захоп райцэнтра — Тэртэра. Азэрбайджан змог утрымаць горад, аднак страціў кантроль над сёламі Сэйсулан, Талыш і Леванарх.
Падчас Другой Карабаскай вайны частка раёну вярнуўся пад кантроль Азэрбайджану. 3 кастрычніка 2020 году населеныя пункты Сугавушан і Талыш перайшлі пад кантроль Узброеных Сіл Азэрбайджану[2]. Падчас вайны горад Тэртэр быў абстрэляны[3]. Па словах кіраўніка выканаўчай улады Тэртэрскага раёну, з пачатку канфлікту на працягу месяца па раёне было выпушчана каля 15,5 тысяч снарадаў, у выніку абстрэлаў у раёне загінулі 17 мірных жыхароў, у тым ліку адно дзіця і адна жанчына, быў паранены 61 чалавек, цалкам разбураныя 133 дома, нанесены ўрон 14 школам, тром бальніцам, 18 адміністрацыйным будынкам, 65 шматкватэрным жылым дамам[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads