Тэсалійскі ўнівэрсытэт
унівэрсытэт у Грэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэсалійскі ўнівэрсытэт (па-грэцку: Πανεπιστήμιο Θεσσαλίας) — грэцкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам унівэрсытэту і зь сядзібай у горадзе Воляс.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Унівэрсытэт уключае галоўны кампус у горадзе Воляс і рэгіянальныя кампусы, разьмешчаныя ў Кардыцы, Лярысе, Трыкале і Ляміі. Цэнтральны адміністрацыйны і навучальны корпус унівэрсытэту разьмешчаны на набярэжнай марскога порту. Яго часта называюць галоўным унівэрсытэцкім кампусам, але насамрэч унівэрсытэт ня мае адзінай асноўнай пляцоўкі, бо ў ягоны склад уваходзяць некалькі аб’ектаў з будынкамі, якія геаграфічна разьмеркаваныя ў шырокім рэгіёне Воляса.
Remove ads
Структура
- Факультэт сельскагаспадарчых навук
- Факультэт эканамічных і адміністрацыйных навук
- Інжынэрны факультэт
- Тэхналягічны факультэт
- Факультэт гуманітарных і сацыяльных навук
- Факультэт фізычнай культуры, спорту і дыеталёгіі
- Факультэт навук аб здароўі
- Факультэт (дакладных) навук
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads