Тээму Хартыкайнэн

фінскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Тээму Хартыкайнэн
Remove ads

Тээ́му Хартыка́йнэн (па-фінску: Teemu Hartikainen; нар. 3 траўня 1990 году) — фінскі хакеіст, нападнік швайцарскага клюбу «Жэнэва-Сэрвэт» і нацыянальнай зборнай Фінляндыі. Чэмпіён сьвету 2022 году.

Хуткія факты Тээму Хартыкайнэн ...
Remove ads

Кар’ера

Гулец пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Калпа». Пасьля некалькіх сэзонаў на радзіме накіраваўся ў Паўночную Амэрыку, дзе выступаў за клюб «Аклагома-Сіці Бэранз» з Амэрыканскае хакейнае лігі. Некалькі разоў выклікаўся ў асноўны клюб «Эдмантан Ойлерз», але замацавацца ў дружыне ня здолеў. Улетку 2013 году Хартыкайнэн сышоў з клюбу і далучыўся да расейскага «Салават Юлаева» з Кантынэнтальнае хакейнае лігі[1]. У новым клюбе фін адразу ўвайшоў у лік галоўных хакеістаў клюбу. Хартыкайнэн некалькі разоў падаўжаў супрацу з камандай, а асаблівы шыкоўным выявіўся сэзон 2020—2021 гадоў, калі нападнік за 53 гульні зарабіў 64 пункты. У сакавіку 2022 году праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну скасаваў дамову з клюбам і пераехаў у Швайцарыю, далучыўшыся да клюбу «Жэнэва-Сэрвэт».

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads