Тінь Сонця
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Тінь Сонця» (па-беларуску: Цень Сонца) — украінскі гурт з Кіева, што грае ў стылі фольк-мэтал, ці, паводле ўласнага вызначэньня, казацкі рок.
Remove ads
Гісторыя
Афіцыйнай датай заснаваньня гурту ёсьць 13 чэрвеня 1999 году. Напачатку музыкі гралі альтэрнатыўны рок, але зь цягам часу перайшлі да фольк-мэталу. Першы выступ гурту адбыўся ў 2001 годзе ў Жытоміры на фэсьце «Новий зоряний дощ». У 2003 годзе гурт перайшоў да казацкага року. 28 жніўня 2004 году «Тінь Сонця» атрымалі гран-пры на фэсьце «Подих». У тым самым годзе гурт упершыню зьяўляецца на радыё й тэлебачаньні. У 2005 годзе ў гурце зьявіліся скрыпка й бандура.
Удзельнікі гурту супрацоўнічаюць з украінскімі нацыянал-патрыятычнымі арганізацыямі, як то Союз Гетьманців-Державників, МНК, ВМГО «Просвіта», бралі ўдзел у канцэртах у часе Аранжавай рэвалюцыі ў 2004 годзе. Гурт браў удзел у адборачным туры на «Эўрабачаньне-2006».
Гурт шчыльна супрацоўнічае зь беларускімі арганізацыямі й музыкамі. Маецца таксама беларускамоўная вэрсія іхнага сайту. У 2005 годзе прымае ўдзел у трыб’юце беларускаму гурту Gods Tower. 22 верасьня 2007 году гурт браў удзел у фэсьце «Права быць свабодным», што адбыўся ў Луцку.
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
- Святість Віри (2002)
- За Межею (2005)
- Зачарований Світ (2005)
- Над Диким Полем (2005)
- Полум’яна Рута (2007)
- Сховане обличчя (2010)
- Танець серця[1] (2011)
Удзел у складанках
- Варта Вежы Багоў (2005)
- Прэм’ер Тузін 2006 (2006) — «Песьня Чугайстра»
- Чарнобыльскі вецер (2006)
- Мазепа-Фест 2007 (2007)
- Будзьма свабоднымі (Фэстывальны рух Беларусі) (2008)
Удзельнікі
Сучасны склад
Колішнія ўдзельнікі
- Кірыла Момат (гітара)
- Аляксей Васілюк (ударныя)
- Андрый Бязрэбры (гітара)
- Андрый Саўчук (гітара)
- Анатоль Зіневіч (гітара)
- Пятро Радчанка (ударныя)
- Валадзімер Манацюк (гітара)
- Касьцянтын Навуменка (ударныя)
- Аляксандар Грабнёў (ударныя)
- Сашка Каламіец (бас-гітара)
- Натальля Клімюк (скрыпка)
- Натальля Карчынская (скрыпка)
- Пятро Троць (ударныя)
- Тацяна Сергійчук (сьпеў)
- Натальля Данюк (сьпеў)
Песьні па-беларуску
У альбоме «Танець серця» ўкраінскі гурт выканаў песьню па-беларуску, якая ў перакладзе Вітаўта Мартыненкі атрымала назву «Шлях у лес»[1] А пачаткам супрацоўніцтва ўкраінскіх музыкаў з гэтым беларускім аўтарам быў беларускі пераклад для іх «Песьні Чугайстра», што трапіла ў шэраг складанак і ў альбом «Полум'яна рута» (2007).
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads