Be Free
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Be Free (па-беларуску: Будзь свабодным, першапачатковы назоў — «Права быць свабодным») — беларускі рок-фэстываль, што ад 2007 ладзіцца ўва Ўкраіне[1][2]. Удзел у фэсьце бяруць таксама гурты з Польшчы, Украіны, Францыі.
Remove ads
Права быць свабодным 2007
Час правядзеньня — 22 верасьня 2007.
Месца правядзеньня — Луцак.
Вядучы — Віталь Маліноўскі.
Гурты
- Крама (Беларусь)
- Neuro Dubel (Беларусь)
- Tav.Mauzer (Беларусь)
- Indiga (Беларусь)
- :B:N: (Беларусь)
- Znich (Беларусь)
- Сьцяна (Беларусь)
- ULIS (Беларусь)
- Тінь Сонця (Украіна)[3][4][5]
Be Free 2008
Час правядзеньня — 9—10 жніўня 2008.
Месца правядзеньня — Львоў[6].
Вядучы — Аляксандар Памідораў(be).
Гурты
9 жніўня
Пачатак праграмы: выступы 3-х маладых гуртоў, пераможцаў конкурсу Эўрапейскага радыё для Беларусі (Беларусь)
10 жніўня
- Гурт Насты Някрасавай з Akana-NHS(be) (Беларусь)
- P.L.A.N. (Беларусь)
- Yar (Беларусь)
- Джамбібум (Беларусь)
- Litvintroll (Беларусь)
- Стары Ольса (Беларусь)
- WZ-Orkiestra (Беларусь)
- Паказальны выступ рыцарскіх клюбаў (Украіна)
- Xy4(uk) (Украіна)
- IQ48 (Беларусь)
- METANOIA (Беларусь)
- Крама (Беларусь)
- ULIS (Беларусь)
- Neuro Dubel (Беларусь)
- Habakuk(pl) (Польшча)
- Тартак (Украіна)[8][9]
Remove ads
Be Free 2009
Час правядзеньня — 22—23 жніўня 2009[10].
Месца правядзеньня — Чарнігаў[11].
Вядучы — Аляксандар Памідораў(be)[12].
Гурты
22 жніўня
23 жніўня
- Лена Іванова (Чарнігаў)
- Glofira (Гомель)
- Hair Peace Salon (Менск)
- Tarpach (Менск)
- Назад Шляху Немає (Кіеў)
- Litvintroll (Менск)
- Imprudence(pl) (Менск)
- ZERO-85 (Беласток, Польшча)
- ULIS (Менск)
- Воплі Відоплясова (Кіеў)[14][15][16]
Be Free 2010
Заплянаваны фэстываль адмянілі ўлады Чарнігава[19][20][21][22].
Ацэнкі
Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «БелаПАН» у 2008 годзе давала такую ацэнку фэсту: «Туды прыязжае сталы набор фанаў, сталы набор музыкаў. Для ўкраінскай публікі гэта не цікава»[23].
На другі фэст арганізатары запрасілі «генералаў айчыннага року» «Краму», «IQ48», «Neuro Dubel» з прычыны таго, што арганізатары «Басовішча» выказалі нежаданьне бачыць іх на сваім мерапрыемстве, што разам зь бязьвізавым рэжымам для беларусаў пры падарожжы ва Ўкраіну вылучыла «Be Free» на фоне фэсту-канкурэнта, пісаў Зьміцер Лукашук для Эўрапейскага радыё для Беларусі[24][25].
Прадусар «Ляпіса Трубяцкога» Яўген Калмыкоў на прэс-канфэрэнцыі ў Мінску напярэдадні Be Free 2009 выказаў думку, што правядзеньне падобнага роду фэстывалю немагчыма ў Беларусі, бо «атмасфэра музычнага фэсту мяркуе раскаванасьць, а тут была б вялікая колькасьць міліцыі, і гэтая міліцыя стварае фон, які наогул не спрыяе расслабленьню»[26]. Яго думцы тураваў Віталь Супрановіч, дырэктар лэйблу «БМАgroup», таму што адказ уладаў на заяўку незалежнага фэсту звычайна прыходзіць усяго за некалькі дзён да пачатку плянаванага мерапрыемства й нават «у выпадку станоўчага адказу трэба дамовіцца з музыкамі, зрабіць ракляму й ўзяць яшчэ дзесяць узгадненьняў, кожнае з якіх каштуе пэўныя грошы», прытым «усё роўна няма гарантыі, што праз нейкі час пасьля пачатку канцэрту не прападзе электрычнасьць або ня здарыцца яшчэ нешта»[26].
У той жа час прадстаўнік кампаніі «Будзьма беларусамі!» Марыя Садоўская выказвала надзею на тое, што фэст, які нясе ідэю свабоды, «праз нейкі час, калі гэтае слова будзе ўспрымацца нашаю уладаю па-іншаму», зможа быць арганізаваны і ў Беларусі[26].
Remove ads
Забароны
Выезд удзельнікаў на першы фэстываль у верасні 2007 году суправаджаўся іх прэвэнтыўнымі затрыманьнямі на беларускім баку[27][5].
Апошні фэстываль у 2010 годзе быў сарваны чарнігаўскімі ўладамі, якія, па камэнтары «Нашай Ніве» Віталя Супрановіча, суарганізатара імпрэзы, знаходзіліся «ў кантакце з афіцыйным беларускім бокам», які настойліва параіў «не дазваляць фэст»[28]. Пра палітычнае адценьне забаронаў перадавала й радыё «Свабода»[29]. Аляксандар Кулінковіч, франтмэн гурта «Neuro Dubel», у сваёй калонцы на «БелаПАН» зьвязаў адмену фэстываля з набліжэньнем прэзідэнцкіх выбараў 2010 году[30].
Remove ads
Прызнаньне
Канцэпцыя фэстывалю была пазітыўна ацэнена Сяргеем Міхалком, Алегам Скрыпкаю й іншымі музыкамі[31].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads