Угранскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Угранскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэньне) у Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Угра.
Мяжуе на паўночным усходзе з Цёмкінскім, на поўначы з Вяземскім, на захадзе з Дарагабускім, на паўднёвым захадзе з Ельнянскім раёнамі Смаленскай вобласьці. На поўдні, паўднёвым усходзе і ўсходзе мяжуе зь Юхнаўскім раёнам Калускай вобласьці. Плошча тэрыторыі — 2900 км².
Раён разьмешчаны на Угранскай нізіне. Рэкі: Угра, Ужрэпт, Варона, Раслаўка, Гардота, Сігоса і інш. Шмат балот. Глебы ў раёне дзярнова-слаба-, сярэдне- і моцнападзолістыя. Лясы займаюць 67,5% тэрыторыі, пераважна хваёвыя.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads