Ельнянскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ельнянскі раён
Remove ads

Ельнянскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ельня.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 1808,15 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Дарагабускім раёнам, на паўночным усходзе з Угранскім, на захадзе з Глінкаўскім, на паўднёвым захадзе з Пачынкаўскім, на поўдні з Рослаўскім. На ўсходзе раён мяжуе з Калускай вобласьцю.

На тэрыторыі раёну, на тарфяным балоце «Блакітны мох» знаходзіцца выток ракі Дзясны. Таксама па тэрыторыі раёну цякуць наступныя рэкі: Ужа — левы прыток Дняпра, выток знаходзіцца на паўночны захад ад Ельні, Страна — правы прыток Дзясны, Угра — прыток Акі, Усія — левы прыток Угры, Дземіна — правы прыток Угры.

Remove ads

Гісторыя

Утварэньне Ельнянскага павету адбылося ў 1775 годзе. У 1928 годзе павет быў скасаваны, а ў 1929 годзе створаны Ельнянскі раён.

Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва на 2005 год — 15 784 чалавекі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раёне маецца 1 мескае і 10 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча

  • Ельнянскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы

  • Бабровіцкае сельскае паселішча
  • Каробецкае сельскае паселішча
  • Леанідаўскае сельскае паселішча
  • Мазоўскае сельскае паселішча
  • Малышаўскае сельскае паселішча
  • Муцішчанскае сельскае паселішча
  • Наваспаскае сельскае паселішча
  • Пронінскае сельскае паселішча
  • Раджэственскае сельскае паселішча
  • Цярэнінскае сельскае паселішча
Remove ads

Транспарт

Праз тэрыторыю раёну праходзіць аднакалейная чыгуначная цеплавозная лінія: СмаленскСухінічы. Рэгіянальныя аўтамабільныя дарогі Р137 Сафонава (М1) — ДарагабужЕльняРослаў (А101), Р96 Новааляксандраўскі (А101) — Спас-ДземенскЕльняПачынак.

Славутасьці

  • Царква Маці Божай Ціхьвінскай у мяст. Нова-Спаскае
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Уварава (колішняе Лазарава Гарадзішча)

Вонкавыя спасылкі

Ельнянскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads