Угу Алмэйда
партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У́гу Міге́л Пэрэ́йра ды Алмэ́йда (па-партугальску: Hugo Miguel Pereira de Almeida; нар. 23 траўня 1984 году, Фігейра-да-Фош, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку выступы ў кашулі нацыянальнай зборнай Партугаліі. Пасьля няўдалай спробы зацьвердзіцца ў складзе «Порту», пэўны час правёў у арэндах у розных клюбах, аднак зрабіў сабе імя выступаючы Нямеччыне за «Вэрдэр», дзе ён гуляў на працягу чатырох сэзонаў.
Remove ads
Кар’ера
«Порту»
Прафэсійная кар’ера Угу пачалася ў клюбе «Порту». Свой дэбютны ў партугальскім чэмпіянаце матч за «Порту» Алмэйда правёў 21 верасьня 2003 году ў гульні супраць «Бэнфікі», аднак Угу правёў на полі толькі каля 3 хвілінаў. Нягледзячы на няздольнасьць замацавацца ў асноўным складзе «Порту», малады нападнік працягваў гуляць у клюбах «Уніян Лейрыя» й «Баавішта» на правах арэнды.
Алмэйда вярнуўся ў «Порту» ў сэзоне 2005—2006 гадоў, тады ён стаў важнай часткай каманды, якая перамагла ў тым жа годзе ў нацыянальным чэмпіянаце. У Лізе чэмпіёнаў УЭФА таго сэзону Угу больш за ўсё запомніўся сваім голам-прыгажуном са штрафнога з 35 мэтраў у браму мілянскага «Інтэру» на Сан-Сыра[4], тым ня менш прайграным партугальцамі зь лікам 1:2.
«Вэрдэр»
З прыходам у жніўні 2007 году форвардаў Эдгара й Эрнэста Фар’яса ў «Порту» ўзрасла канкурэнцыя ў нападзе, з прычыны чаго Угу вырашыў пакінуць партугальскі клюб і падпісаў кантракт з брэмэнскім «Вэрдэрам»[5], зь якім правёў папярэдні сэзон на правах арэнды. Нямецкаму клюбу тады патрабаваўся нападнік, бо лідэр нападаў Міраслаў Клёзэ перайшоў у «Баварыю», дзякуючы гэтаму шанцы Алмэйды зайграць у «Вэрдэры» былі вельмі добрымі.
«Бэшыкташ»
24 сьнежня 2010 году Угу перайшоў у турэцкі «Бэшыкташ», падпісаўшы кантракт на 3,5 году[6]. Сума трансфэру склала 2 млн эўра[7][8].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Алмэйда гуляў на ўсіх узроўнях партугальскай зборнай, ад зборнай ад 15 гадоў да асноўнай.
Свой поўны дэбют ён зрабіў 18 лютага 2004 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны, які скончыўся зь лікам 1:1. Алмэйда быў прызваны ў зборную на адборачныя матчы да чэмпіянату Эўропы 2008 году. У матчы супраць зборнай Азэрбайджану ён забіў свой першы гол за зборную.
Дасягненьні
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2004, 2006
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2003, 2006
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2004
«Вэрдэр»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2009
«Бэшыкташ»:
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads