Угу Віяна
партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У́гу Міге́л Фэрэ́йра Го́міш Вія́на (па-партугальску: Hugo Miguel Ferreira Gomes Viana; нар. 15 студзеня 1983 году, Барсэлуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Партугаліі. Вядомы за гульні ў складзе «Бэнфікі», «Брагі» й «Спортынгу». Добра вядомы сваімі здольнасьцямі да выкананьня стандартаў і пасоў. Пачаўшы сваю спартовую кар’еру Угу ў дзевятнаццаць гадоў накіраваўся за мяжу, спачатку ў Ангельшчыну, а потым у Гішпанію, перш чым спыніцца на партугальскім клюбе «Брага».
Remove ads
Кар’ера
Раньнія гады
Угу Віяна пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Спортынг» (Лісабон). Пасьля таго, як ён атрымаў тытул найлепшага маладога футбаліста году ў Эўропе ў 2002 годзе, ён быў набыты ангельскім клюбам «Ньюкасл Юнайтэд» за 12 млн эўра[4], за які адгуляў два сэзоны, але гэтак і ня стаў лідэрам каманды, а затым і зусім перастаў трапляць у склад, пасьля чаго вярнуўся на правах арэнды ў «Спортынг»[5], а затым быў арандаваны «Валенсіяй», які вырашыў выкупіць трансфэр Віяны за 2,250 млн эўра[6]. У сэзоне 2006—2007 гадоў Угу прыйшлося вытрымліваць канкурэнцыю за месца ў складзе ад Рубэна Барахі й Давіда Альбэльды, якую ён прайграў і быў арандаваны клюбам «Асасуна»[7], але там ён атрымаў сур’ёзную траўму, якая не дазволіла яму трэніравацца на працягу чатырох месяцаў, а пасьля Віяну прыйшлося вытрымаць працяглы пэрыяд аднаўленьня. У сэзоне 2008—2009 гадоў Віяна на поле ў чэмпіянаце не выходзіў, абмежаваўшыся трыма матчамі на Кубак УЭФА й Кубак Гішпаніі.
«Брага»
31 ліпеня 2009 году Віяна быў аддадзены ў арэнду клюбу «Брага» на адзін сэзон, тым самым вярнуўшыся ў Партугалію праз тры гады пасьля выступленьняў за лісабонскі клюб[8][9].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У зборнай Партугаліі Віяна дэбютаваў 14 лістапада 2001 году ў матчы супраць зборнай Анголы, якая скончылася перамогай партугальцаў зь лікам 5:1.
Дасягненьні
«Спортынг»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2002
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2002
«Брага»:
- Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2013
«Аль-Ахлі»:
- Чэмпіён ААЭ: 2014
- Уладальнік Супэркубка ААЭ: 2013
- Уладальнік Кубка лігі ААЭ: 2014
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads