Уладзімер Андрэйчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Па́ўлавіч Андрэ́йчанка (нар. у 1949 годзе ў Мар’янове ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці) — беларускі палітык, шматгадовы дэпутат.
Remove ads
Біяграфія
Выпускнік Вялікалуцкага сельскагаспадарчага інстытуту (1977) й Менскай вышэйшай партыйнай школы (1988). Працаваў аграномам, пасьля знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай працы. У 1985—1987 гадох быў старшынём Выканаўчага камітэту Віцебскай вобласьці.
Зьяўляецца дэпутатам з 1990 году. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня, дэпутатам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га, 2-га, 3-га скліканьняў (1996—2008).
У 2008 годзе абраны старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня. З 18 кастрычніка 2012 году — Старшыня Палаты Прадстаўнікоў пятага скліканьня. 11 кастрычніка 2016 году абраны Старшынём Палаты Прадстаўнікоў шостага скліканьня. З 6 сьнежня 2019 году — Старшыня Палаты Прадстаўнікоў сёмага скліканьня[3].
З 1994 да 2008 году быў старшынём Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту.
У снежні 2022 году трапіў пад санкцыі Канады[4].
Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads