Уладзімер Валчкоў

беларускі тэнісіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Валчкоў
Remove ads

Уладзімер Мікалаевіч Валчкоў (нарадзіўся 7 красавіка 1978 у Менску) — беларускі прафэсійны тэнісіст. Стаў прафэсіяналам у 1995 годзе.

Хуткія факты Краіна, Пражывае ў ...
Remove ads

Кар'ера

Асабліва яркімі атрымліваюцца ў Уладзімера выступы ў Кубку Дэвіса за каманду Беларусі, у якой ён доўгія гады гуляе разам з Максам Мірным.

Пераможца юніёрскага Ўімблдона 1996 у адзіночным разрадзе (у фінале перамог харвата Івана Любічыча зь лікам 3-6 6-2 6-3).

Вышэйшае дасягненьне ў турнірах Вялікага Шлема — паўфінал на Ўімблдоне ў 2000 годзе, пасьля чаго Валчкоў атрымаў ад брытанскай прэсы мянушку «Владыятар» (па аналёгіі з галоўным героем фільма Рыдлі Скота «Глядыятар», які выйшаў на экраны незадоўга да пачатку турніру).

У верасьні 2002 году ў Ташкенце Валчкоў адзіны раз дайшоў да фіналу турніру ATP, дзе саступіў Яўгену Кафельнікаву у 2 сэтах. Для Кафельнікава тая турнірная перамога стала апошняй у кар’еры ў адзіночным разрадзе.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2000 і 2004 гадоў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads