Асацыяцыя тэнісістаў-прафэсіяналаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (па-ангельску: Association of Tennis Professionals) — арганізацыя, створаная ў 1972 годзе для абароны і прадстаўніцтва інтарэсаў прафэсійных гульцоў у тэніс. Спартоўкі-тэнісісткі ўваходзяць у Жаночую тэнісную асацыяцыю. Сёньня ATP зьяўляецца арганізатарам і саўладальнікам найболей значнага цыклю тэнісных турніраў ATP-тур (ATP-tour).
Турніры
ATP-тур складаецца з турніраў пяці катэгорыяў:
- Кубак Мастэрз (праводзіцца сумесна з ITF).
- Сэрыя Мастэрз (з 2009 году — ATP 1000).
- International Series Gold Tournaments (з 2009 году — ATP 500).
- International Series Tournaments (з 2009 году — ATP 250).
- Challenger Tournaments.
Першыя чатыры катэгорыі турніраў зьяўляюцца афіцыйнымі спаборніцтвамі туру, пятая катэгорыя — турніры ўзроўню ATP Challenger Series прызначаныя для тэнісістаў-пачаткоўцаў. Перамогі ў іх ня лічацца «тытуламі» ATP і яны не ўваходзяць у асноўны каляндар туру. Турніры Вялікага шлема хоць і ўлічваюцца ў календары ATP-туру і маюць максымальную вагу пры падліку Рэйтынгу ATP, не належаць ATP і фармальна не зьяўляюцца часткай туру. Турніры цыкляў Satellite tournaments і Futures Tournaments служаць пачатковай прыступкай у спаборніцтвах прафэсійнага ўзроўню, іх вынікі ўлічваюцца ў Рэйтынгу ATP, але яны таксама не ўваходзяць у ATP-тур і праводзяцца Міжнароднай фэдэрацыяй тэнісу.
Акрамя індывідуальных спаборніцтваў пад эгідай ATP штогод разыгрываецца Камандны кубак сьвету (па-ангельску: World Team Cup). У ім прымаюць удзел каманды 8 краін, спартоўцы якіх паказалі найлепшыя сумарныя вынікі ў Рэйтынгу ATP за папярэдні год.
Асацыяцыя таксама праводзіць цыкль спаборніцтваў для вэтэранаў — Тур чэмпіёнаў (па-ангельску: Tour of Champions); у турнірах гэтай сэрыі прымаюць удзел найболей услаўленыя гульцы мінулых гадоў.
Сэзон ATP прыкладна адпавядае каляндарнаму году, першыя спаборніцтвы туру праводзяцца ў пачатку студзеня, завяршальны турнір — Кубак Мастэрз у лістападзе. Сьнежань лічыцца вакацыйным месяцам.
Remove ads
Рэйтынг ATP
ATP вядзе дзьве раўналежныя, якія абнаўляюцца штотыдзень сыстэмы падліку рэйтынгу гульцоў: Гонка ATP (па-ангельску: ATP Race) і Табель аб рангах ATP (па-ангельску: ATP Ranking). Кожнаму спартоўцу залічваецца максімум 18 лепшых вынікаў паказаных на турнірах цягам сэзону. Кубак Мастэрз улічваецца ў якасьці 19-га турніру васьмі спартоўцам, якія атрымалі права ў ім удзельнічаць.
Тэнісістам, якія мелі ў адпаведнасьці з Табелем аб рангах права гуляць на турнірах Вялікага шлема і турнірах сэрыі ATP Masters вынікі гэтых турніраў улічваюць у абавязковым парадку, нават у выпадку адмовы ад удзелу ў спаборніцтве, па-за залежнасьцю ад чыньнікаў (у такім разе залічваецца нуль ачкоў).
Гонка ATP
ATP Race адлюстроўвае вынікі выступу спартоўца ў бягучым сэзоне, і ўсе гульцы па-за залежнасьцю ад папярэдніх заслуг пачынаюць гонку з нуля ачкоў. Па канчатку сэзону лепшыя гульцы і пары, якія занялі першыя восем месцаў у гонцы, атрымліваюць права на ўдзел у завяршальным турніры Кубак Мастэрз.
Чэмпіёны Гонкі ATP
Налічэньне ачкоў у Гонцы ATP
За кваліфікацыю налічаецца толькі 1 ачко, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Сэрыі Мастэрс.
Табель аб рангах ATP
Табель аб рангах ATP улічвае выступы спартоўца за апошнія 52 тыдні. Пазыцыя ў табелі аб рангах вызначае права на ўдзел у турнірах розных катэгорыяў і месца ў турнірнай сетцы. Ганаровыя «тытулы» першай, другой, трэцяй і г. д. ракеткі міру таксама прынята прысвойваць у адпаведнасьці з табелем аб рангах.
Першыя ракеткі сьвету
Першыя ракеткі сьвету, паводле табеля аб рангах з моманту яго ўвядзеньня ў 1973 годзе:
Налічэньне ачкоў у Табелі аб рангах ATP
+З: Турнір аплачвае сутачныя ў дадатак да прызавога фонду
За кваліфікацыю налічаецца толькі 5 ачкоў, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Tennis Masters Series.
Remove ads
Кіроўныя органы і арганізацыйная структура
Вышэйшым кіроўным органам асацыяцыі зьяўляецца савет дырэктараў. Агульная колькасьць дырэктараў шэсьць, тры зь іх абіраюцца саветам гульцоў, тры — саветам арганізатараў турніраў, такім чынам дасягаецца парытэтнае прадстаўніцтва інтарэсаў тэнісістаў і ўладальнікаў турніраў.
Апэратыўнае кіраваньне ажыцьцяўляе Прэзыдэнт ATP, з студзеня 2006 году гэты пост займае Эцьен дэ Вілер (па-ангельску: Etienne de Villers).
Глядзіце таксама
- Жаночая тэнісная асацыяцыя
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads