Уладзімер Васіленка

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мер Мікала́евіч Васіле́нка (нар. 10 лістапада 1963 году ў вёсцы Гіраўцы Чавускага раёну Магілёўскае вобласьці) — беларускі палітык.

Хуткія факты Сябра пастаяннай камісіі ПП НС РБ па нацыянальнай бясьпецы, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Праходзіў тэрміновую ваенную службу ў складзе 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай дывізіі. З траўня 1982 году ўдзельнічаў у савецкім ўварваньні ў Аўганістан. Загадваў аддзяленьнем разьведкі ў Кабуле[1].

Працаваў апаратчыкам паветрападзелу 5-га разраду, майстрам зьмены цэха аміячна-халадзільна-кампрэсарных установак, памочнікам начальніка вытворчасьці сынтэтычнага валакна, начальнікам аддзела па мабілізацыйнай рабоце ААТ «Магілёўхімвалакно». За савецкім часам займаў на прадпрыемстве таксама пасаду сакратара камітэту камсамолу.

Абіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дзе ўзначальваў пастаянную камісію па пытаньнях законнасьці й правапарадку.

Скончыў Магілёўскі тэхналягічны інстытут ды Акадэмію кіраваньня пры прэзідэнце РБ.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 4-га скліканьня ад Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі № 84, чалец Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы. Старшыня магілёўскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Аўганістане».

Узнагароджаны мэдалём СССР «За адвагу», пяцьцю мэдалямі Рэспублікі Беларусь, шасьцю мэдалямі грамадзкіх арганізацыяў. Мае ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Магілёўскай абласной Рады, грамату Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР[2].

Жанаты, мае дзьвюх дачок. Пражывае ў Магілёве.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads