Уладзімер Гаеў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімер Гаеў (нарадзіўся 28 кастрычніка 1977 году, Мазыр, БССР) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. Уваходзіць у «Клюб беларускіх брамнікаў», якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[3].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Футбольную кар’еру пачаў у мазырскай «Славіі», выхаванцам якой і зьяўляецца. Гуляў таксама ў менскай «Зорцы-БДУ», салігорскім «Шахцёры» й «Гомелі», а таксама ў бухарэсцкім «Дынама» й адэскім «Чарнаморцы». У Румыніі правёў тры сэзоны, за якія пасьпеў выйграць шматлікія трафэі. Пасьля году ў адэскім «Чарнаморцы» вярнуўся ў Беларусь. У 2011 годзе зноўку стаў гульцом роднага мазырскага клюбу, дзе стаў капітанам каманды.
У сэзоне 2013 году спачатку саступаў месца ў старце Сімасу Скіндэрысу, але потым вярнуў месца ў аснове. 3 жніўня 2013 году, захаваўшы браму ў недатыкальнасьці ў матчы супраць «Тарпэда-БелАЗ» (1:0), стаў чальцом беларускага «Клюбу сухіх брамнікаў»[3]. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2015 году і ўвайшоў у трэнэрскі штаб мазырскай «Славіі»[4][5]. З 2018 году — трэнэр брамнікаў у клюбе «Слуцак»[6].
Міжнародная
За нацыянальную зборную Беларусі правёў чатыры гульні.
Remove ads
Дасягненьні
«Славія»:
- Чэмпіён Беларусі: 1996, 2000
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 1999
- Уладальнік Кубка Беларусі: 1996, 2000
«Гомель»:
- Чэмпіён Беларусі: 2003
«Дынама» Бухарэст:
- Чэмпіён Румыніі: 2004
- Уладальнік Кубка Румыніі (2): 2004, 2005
- Уладальнік Супэркубка Румыніі: 2005
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads