Уладзімер Дахно

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мер Аўксе́нцьевіч Дахно́ (па-ўкраінску: Володи́мир Авксе́нтійович Дахно́; 7 сакавіка 1932 году, Запарожжа, УССР — 28 ліпеня 2006 году, Кіеў, Украіна[2] 2006) — савецкі і ўкраінскі мастак-мультыплікатар, рэжысэр, сцэнарыст, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі ЎССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1988), Народны артыст Украіны (1996). Вядомы як аўтар усенародна любімых мультфільмаў, найперш сэрыялу «Як казакі…».

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7 сакавіка 1932 году ў Запарожжы, УССР. Пасьля школы паступіў у Кіеўскі мэдычны існтытут. Амаль адразу перавёўся ў Кіеўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Па яго сканчэньні ў 1955 годзе працаваў архітэктарам у Кіеве. Незвычайны архітэктурны праект дысэртацыі Дахно прывабіў вядомых мультыплікатараў Марка Драцуна і Давіда Чаркаскага і яны прапанавалі яму працу на новым творчым аб’яднаньні анімацыйных фільмаў на студыі «Кіеўнавукфільм».

У 1960 годзе У. Дахно дэбютуе ў якасьці мастака-аніматара з мультфільмам «Прыгоды Перцу», які стаў першай працай творчага аб’яднаньня. У поўнай ступені талент У. Дахно раскрыўся ў 1967 годзе з выхадам першай сэрыі мультфільму «Як казакі…», дзе ён выступіў і як рэжысэр, і як сцэнарыст. Усяго Ў. Дахно стварыў 9 мультфільмаў сэрыі пра казакоў.

У 1991 годзе выйшаў першы паўнамэтражны ўкраінскі мультфільм «Энэіда», створаны Ў. Дахно паводле аднайменнай паэмы Івана Катлярэўскага.

Памёр Уладзімер Дахно 28 ліпеня 2006 году ў сваёй кватэры ў Кіеве.

Remove ads

Фільмаграфія

Рэжысэр

  • «Як казакі кулеш варылі» (1967)
  • «Камень на дарозе. Спрэчка» (1968)
  • «Як казак шчасьце шукаў» (1969)
  • «Як казакі ў футбол гулялі» (1970)
  • «Дзень восьмы, або Першы ўрок мысьленьня» (1971)
  • «Зубная быль» (1972)
  • «Як казакі нявестаў ратавалі» (1973)
  • «У сьвеце пярнатых» (1974)
  • «Што да чаго падобна» (1974)
  • «Як казакі соль куплялі» (1975)
  • «Справа даручаецца дэтэктыву Тэдзі. Буры і белы» (1976)
  • «Самы галоўны верабей» (1977)
  • «Як казакі алімпійцамі сталі» (1978)
  • «Як казакі мушкетэрам дапамагалі» (1979)
  • «Парасолька ў цырку» (1980)
  • «Сямейны маратон» (1981)
  • «Ліс і дрозд» (1982)
  • «Як казакі на вясельлі гулялі» (1984)
  • «З жыцьця пярнатых» (1985)
  • «Справа даручаецца дэтэктыву Тэдзі. Касьмічная загадка» (1986)
  • «Як казакі іншаплянэцянаў сустракалі» (1987)
  • «Трубны голас („Фітыль“ N 317)» (1988)
  • «Энэіда» (1991)
  • «Як казакі ў хакей гулялі» (1995)

Сцэнарыст

Мультыплікатар

  • «Прыгоды перца» (1960)
  • «Вясёлы мастак» (1963)
  • «Заяц і вожык» (1963)
  • «Залатое яечка» (1963)
  • «Непаседа, Мякіш і Нятак» (1963)
  • «Бусьляня» (1964)
  • «Вадаправод на агарод» (1964)
  • «Мішка + Машка» (1964)
  • «Зялёная кнопка» (1965)
  • «Казка пра царэвіча і трох лекараў» (1965)
  • «Злосны разьбівальнік яек» (1966)
  • «Мядзьведзяня і той, хто жыве ў рэчцы» (1966)
  • «Аскепкі» (1966)
  • «Як казакі кулеш варылі» (1967)
  • «Песенька ў лесе» (1967)
  • «Пудзіла» (1968)
  • «Чалавек, які ўмеў лётаць» (1968)
  • «Як казак шчасьце шукаў» (1969)
  • «Кіт і кот» (1969)
  • «Прыгоды казака Энэя» (1969)
  • «Чалавек, які ўмеў рабіць цуды» (1969)
  • «Як казакі ў футбол гулялі» (1970)
Remove ads

Літаратура

  • Дахно Владимир Авксентьевич // Энциклопедия Современной Украины (укр.) / Ред. И. Дзюба. — К.: Ин-т энциклопедич. иссл. НАНУ, 2006. — Т. 7. — С. 236.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads