Запарожжа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Запарожжа (па-ўкраінску: Запоріжжя) — места на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Запароскай вобласьці і Запароскага раёну. Плошча 330 км². Насельніцтва на 2024 год — каля 500 тысяч чал.
Знаходзіцца за 444 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Чыгуначны вузел, рачны порт.
Remove ads
Этымалёгія назвы
Места атрымала назву Запарожжа з тае прычыны, што яно знаходзілася ніжэй за дняпроўскія парогі (затопленыя ў выніку будаўніцтва ДнепраГЭСа).
Гісторыя
- 1770: заснаваньне Аляксандраўскай фартэцыі, зь якой зьвязваюць пачатак гісторыі сучаснага места; пачатковая назва паселішча — Аляксандраўскі пасад.
- 1806: атрымаў статус места і назву Аляксандраўск, цэнтар павету.
- 1919: у складзе ЎССР.
- 1921: перайменаваньне места на Запарожжа.
- 1939: цэнтар вобласьці.
- 18 жніўня 1941 — сьнежань 1943: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
Колькасьць
Мова
Эканоміка
Прадпрыемсты чорнай (камбінат «Запарожсталь», завод «Днепраспэцсталь» і інш.) і каляровай (тытана-магніевы камбінат, алюмініевы завод і інш.) мэталюргіі, машынабудаваньня (электратэхнічнай прамысловасьці; вытворчыя аб’яднаньні «АЎТАЗАЗ», «Маторабудаўнік» і інш.), хімічнай і коксахімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.
Славутасьці
- Хортыца — найбольшая выспа на Дняпры, на якой у XVII стагодзьдзі месьцілася Запароская Сеч.
- ДнепраГЭС (1932, 1975)
- Масты Праабражэнскага (1952)
- Дзіцячая чыгунка — найдаўжэйшая ўва Ўкраіне (1972)
- Комплекс забудовы «Соцгорад» (1929—1937)
Галерэя
- Абласны тэатар
- Краязнаўчы музэй
- Вялікі мост Праабражэнскага
- ДнепраГЭС (1942)
- Выгляд ДнепраГЭС з выспы Хортыца
- Скрыжаваньне бульвара Т. Шаўчэнкі і вул. Перамогі
- Дзіцячая чыгунка
- Будынак абласной адміністрацыі
Месты-сябры
- Лахці, Фінляндыя (1953)
- Бэльфор, Францыя (1967)
- Бірмінггэм, Вялікабрытанія (1973)
- Лінц, Аўстрыя (1983)
- Обэргаўзэн, Нямеччына (1986)
- Ічан, Кітай (1997)
- Новакузьнецк, Расея (1997)
- Магдэбург, Нямеччына (2008)
Асобы
- Валянтын Налівайчанка (нар. 1966) — украінскі дзяржаўны дзяяч
- Марыя Сокіл (1902—1999) — опэрная сьпявачка
- Людміла Супрун (нар. 1965) — украінскі палітык
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads