Уладзімер Жаліба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімер Жаліба (па-ўкраінску: Желіба Володимир Іванович; 24 лютага 1934, сяло Жураўкоў Варвынскага раёну Чарнігаўскай вобласьці) — савецкі й украінскі дзяржаўны дзяяч, дыплямат. Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь (1992—1998).
Remove ads
Біяграфія
У 1952 годзе паступіў ва Ўманскі сельскагаспадарчы інстытут імя А. М. Горкага. Пазьней скончыў Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС.
З 1957 году працаваў аграномам-энтамолагам Трасьцянецкага МТС Залазецкага раёну Тарнопальскай вобласьці. З 1958 году — галоўны аграном, начальнік раённай сельскагаспадарчай інспэкцыі, галоўны дзяржаўны інспэктар па закупках ў Заложцыўкім раёне.
З 1962 году — другі сакратар Заложцыўскага РК КПУ, намесьнік сакратара парткама калгасна-саўгаснага кіраваньня. З 1963 году — інструктар, кансультант аддзелу арганізацыйна-партыйнай работы, інспэктар ЦК КПУ.
З 1971 году — першы намесьнік старшыні выканкама Тарнопальскага абласнога савету. З 1973 году — сакратар Чарнігаўскага абласнога камітэту Кампартыі Ўкраіны. З 1980 году — старшыня выканкама Кіраваградзкага абласнога савету.
6 красавіка 1990 году абраны старшынём Кіраваградзкага абласнога Савету народных дэпутатаў. 4 сакавіка 1990 году абраны народным дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны 1-га скліканьня. Зь лютага 1992 году — член камісіі Вярхоўнай Рады Ўкраіны па пытаньнях разьвіцьця мясцовага самакіраваньня.
Зь лютага 1991 году па люты 1992 году сумяшчаў пасады старшыняў Кіраваградзкага абласнога савету і Кіраваградзкага аблвыканкама.
З сакавіка 1992 году па студзень 1998 году — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1974, 1976)
- Ордэн Дружбы народаў (1984)
- Ордэн Знак Пашаны (1971)
- Ордэн За заслугі III ступені (1997)
- 7 мэдалёў
- Ганаровая грамата Кабінэту міністраў Украіны (2004)
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads