Уладзімер Журавель

беларускі футбольны трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Журавель
Remove ads

Уладзі́мер Іва́навіч Жураве́ль (9 чэрвеня 1971, Сяміпалацінск, Казаская ССР, СССР — 18 лістапада 2018) — беларускі футбольны паўабаронца, трэнэр.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Гульнёвая

Доўгі час выступаў за менскае «Дынама», зь якім 6 разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі. Гуляў таксама ў Ізраілі, расейскіх клюбах. У 2003 вярнуўся ў Беларусь, выступаў за «Дарыду» і жодзінскае «Тарпэда», у складзе якога і завяршыў кар’еру ў 2005.

У 1993—1997 выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнэрская

У 2005 пачаў трэнэрскую кар’еру ў жодзінскім «Тарпэда». У другой палове сэзону-2006 выконваў абавязкі галоўнага трэнэра жодзінцаў.

У пачатку 2010 новы галоўны трэнэр салігорскага «Шахцёру» Эдуард Малафееў запрасіў Жураўля ў клюб на месца свайго памочніка. Крыху пазьней, у траўні 2010, у сувязі з хваробай Малафеева Журавель быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а потым і галоўным трэнэрам «Шахцёру». Чатыры разы запар (2010—2013) прывёў каманду да срэбраных мэдалёў, але толькі ў сэзоне 2013 здолеў стварыць канкурэнцыю барысаўскаму БАТЭ ў барацьбе за залатыя мэдалі. Горш атрымалася выступленьне ў Лізе Эўропы — тройчы «Шахцёр» ня здолеў прайсьці другое кваліфікацыйнае кола.

У сьнежні 2013, па сканчэньні чэмпіянату, пакінуў пасаду галоўнага трэнэра «Шахцёру». У канцы таго ж месяцу быў прызначаны новым галоўным трэнэрам менскага «Дынама»[3].

З дынамаўцамі здолеў дабіцца значных посьпехаў: клюб доўгі час трымаў барацьбу з барысаўскім БАТЭ за чэмпіёнства, але ў выніку атрымаў срэбраныя ўзнагароды (якія для Жураўля сталі пятымі запар). Таксама пад кіраўніцтвам Жураўля «Дынама» ўпершыню ў гісторыі прабілася ў групавы этап Лігі Эўропы. Тым ня менш, у сьнежні 2014 Журавель пакінуў пасаду галоўнага трэнера[4].

У студзені 2015 стаў памочнікам новага галоўнага трэнера малдоўскай «Дачыі» Алега Кубарава, зь якім некалі працаваў у жодзінскім «Тарпэда»[5]. Ужо ў сакавіку 2015 разам з Кубаравым пакінуў «Дачыю»[6].

У сьнежні 2015 року быў прызначаны галоўным трэнэрам «Гомелю»[7]. У сэзоне-2016 прывёў гомельскі клюб да перамогі ў першай лізе. У сьнежні 2016 року падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[8], якое пакінуў у канцы 2017[9]. У студзені 2018 падпісаў кантракт з карагандзінскім «Шахтаром»[10], які пакінуў у ліпені 2018[11]. Пакінуў каманду ў ліпені таго ж году паводле пагадненьня бакоў[12].

Памёр 18 лістапада 2018 году пасьля працяглай хваробы[13]. Меў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі «Pro».

Remove ads

Дасягненьні

Гульнёвыя

Трэнэрскія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads