Уладзімер Коранеў
расейскі актор From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімер Ко́ранеў (20 чэрвеня 1940, Севастопаль — 2 студзеня 2021, Масква) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно. Народны артыст РФ (1998)[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і будучага контр-адмірала Барыса Коранева (1913—1965).
Дзяцінства прайшло ў Ізмаіле, пазьней сям’я пераехала ў Талін, дзе ў яго зьявілася цікавасьць да літаратуры і тэатру. Аднаклясьніца Ларыса Лужына прывяла Ўладзімера ў драмгурток, якім кіраваў актор Расейскага драматычнага тэатру Іван Расамахін. У гуртку таксама займаліся будучыя акторы Віталь Каняеў, Ігар Ясуловіч і Ліліян Малкіна. Спэктаклі, пастаўленыя пад кіраўніцтвам Расамахіна, паказвалі ня толькі на школьнай, але і на прафэсійнай сцэне[3].
Пасьля заканчэньня школы Коранеў абраў прафэсію актора і ў 1957 годзе паступіў у ГІТІС ў майстэрню народнага артыста РСФСР Рыгора Конскага і народнай артысткі СССР Вольгі Андроўскай, вучняў Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі[4].
Ён вучыўся на апошнім курсе, калі зь Ленінграду ў Маскву прыехаў асыстэнт па акторах шукаць выканаўцу на галоўную ролю ў фільме «Чалавек-амфібія» (рэжысэру Ўладзімеру Чаботарову на ролю Іхтыяндра патрэбен быў артыст, якога ніхто б ня ведаў). Пасьля выхаду фільму (які стаў лідэрам савецкага кінапракату 1962 гаду) Коранеў стаў знакаміты як «Чалавек-амфібія», стаўшы сэкс-сымбалем СССР[5].
У 1961 годзе прыйшоў у трупу Маскоўскага драматычнага тэатру імя К. С. Станіслаўскага, куды яго запрасіў Міхаіл Яншын, які кіраваў тэатрам у той час. З тых часоў Уладзімер Коранеў быў вядучым артыстам трупы.
Да 2015 году — прафэсар, мастацкі кіраўнік факультэту тэатральнага мастацтва Інстытуту гуманітарнай адукацыі і інфармацыйных тэхналёгіяў. Пасьля заканчэньня 2014—2015 навучальнага году факультэт расфармаваны з прычыны адсутнасьці прыбытку.
Памёр 2 студзеня 2021 году на 81-м годзе жыцьця ў Маскве ад COVID-19[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads